Темы

Корманарыхтоўка працягваецца. У фотааб’ектыве — “Неўскі-Агра”

Корманарыхтоўка працягваецца. У фотааб’ектыве — “Неўскі-Агра”

Касавіца, нарыхтоўка травянога корму, догляд пасеваў, настройка тэхнікі да жніва — далёка не поўны пералік клопатаў, якімі жывуць аграрыі ААТ “Неўскі-Агра” у ліпеньскія дні. Прыцягваюць да гэтай работы не толькі цяперашніх механізатараў, а і тых, хто ад калгасных спраў адыйшоў, але ў любую пару гатовы прыйсці на дапамогу.

Ілля Яўгенавіч Крупец якраз такі работнік. Трактарыст са стажам, ён ужо колькі год на заслужаным адпачынку. Але на летнія месяцы, калі асноўны склад хлебаробаў заняты падрыхтоўкай да ўборкі зерневых, механізатарства аднавіў. У дзень нашага наведвання на полі ля в. Сімгаравічы займаўся падкормкай пасеваў кукурузы азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі і намерваўся працяг­нуць гэтую работу ля Тажылавічаў. Як кажа, адчувае сябе за штурвалам тэхнікі бадзёрым і памаладзеўшым. Перад тым як заняцца падкорм­кай, Ілля Яўгенавіч на гэтым жа трактары, у звязцы са спецыяльнай сельгастэхнікай, займаўся зграбаннем травы на пакосах.


Сумленна адносіцца да даручанай справы Таццяна Мельнічонак, у чыіх абавязках — “прапускаць” машыны з правяленай зялёнай масай, прызначанай для сянажнай траншэі, што на МТФ Ламбава, праз вагі. Улік адгружанай зялёнай масы ў гэтым выпадку надзвычай важны: дае магчымасць правільна разлічыць аб’ём кансерванту і іншых складаючых, якія дадаюцца да травы для надзейнасці захавання корму, яго якасці.


Як тэхналагічна правільна трамба­ваць зялёную масу ў траншэі, механізатару Юрыю Віктаравічу Лысенка расказ­ваць не патрабуецца: вопытны і адказны трактарыст выконвае гэта на “Кіраўцы” далёка не першы корманарыхтоўчы сезон і робіць гэта бездакорна. Трамбоўка травы на час закладкі траншэі, як тое і патрабуецца, не спыняецца ні ў дзень, ні ў начы, таму задзейнічаны на ёй два чалавекі — яшчэ і Мікалай Пятровіч Аўрамчык (пенсіянер, які таксама адгукнуўся на просьбу дапамагчы ў гарачую пару).

— Нялёгка? Вядома ж, — характарызуе даручаную справу Юрый Лысенка. — Зрэш­ты, як і любая работа ў сельскай гаспадарцы. Але ж тэхналогія ёсць тэхналогія — каб жывёла ўзімку была з кормам, яе абавязкова варта прытрымлівацца.


У дзень нашага наведвання актыўна вяліся работы на полі ля в. Ламбава. Механізатар са стажам, перадавік гаспадаркі на касавіцы Генадзь Сцяпанавіч Карабанаў (на фота) на трактары КЗР-10 у агрэгаце з КПР-9 займаўся касьбой травы. Некалькі наводдаль вопытны і працавіты Валерый Васільевіч Вавула на сваёй тэхніцы — яе падборам.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Культура

Всемирный день здоровья прошел в библиотеках района

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

Танцы и вокал — только для взрослых, запрет на групповые занятия. Белорусских репетиторов ждут важные изменения

7 апреля 2025
Читать новость
Общество

На уборку снега вышли активисты Бобруйского районного отделения партии и общественного объединения «Белая Русь»

7 апреля 2025
Читать новость
Спорт

Приглашаем принять участие в республиканском конкурсе по поддержке спорта и здорового образа жизни «Футбол для всех»

7 апреля 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ и дорожные службы работают на Бобруйщине в усиленном режиме  

7 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Убираем снег вместе! К массовой уборке от последствий непогоды присоединились трудовые коллективы предприятий, учреждений, организаций и молодежь Бобруйского района (+видео)

7 апреля 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем