Юныя даследчыкі ў ліку дыпламантаў
У маі сёлетняга года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова прайшоў заключны (вочны) этап абласнога конкурсу работ даследчага характару па вучэбных прадметах.
Падчас канферэнцыі з 5 прадстаўленых раённымі школьнікамі работ 2 адзначаны дыпломамі 3-й ступені. Гэта работа па інфарматыцы дзевяцікласніка Варатынскай СШ Пазняка Валянціна (кіраўнік Счасновіч В.А.) і па біялогіі выпускніцы Туголіцкай СШ Ушаковай Вікторыі (кіраўнік Мануленка В.В.)
Алена КАРПЕНКА.