Ў Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам. Наш фотарэпартаж
Па выніках раённага конкурсу сярод работнікаў па штучным асемяненні кароў, які прайшоў сёння на базе філіяла “Варатынь”ААТ “БЗТДіА”, пераможцам прызнана спецыяліст са стажам гэтай жа гаспадаркі Раіса Гоманава. Дыплома 2-й ступені ўдастоілася тэхнік-асемянатар ААТ “Неўскі-Агра” Таццяна Фаміна, 3-е прызавое месца падзялілі два канкурсанты — Таццяна Грабко з СВК “Гігант” і Дзмітрый Матусевіч з філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.
За паспяховую працу адзначаны таксама Вольга Астапенка з філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, Таццяна Косцева з ААТ “Міхалёўская Ніва” і Валянцін Борах з ААТ “Саўгас “Кісялевічы”.
Усяго ў заключным этапе раённага конкурсу прыняло ўдзел 25 тэхнікаў-асемянатараў.
Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.