Темы

Кніжная краіна сяброў

Кніжная краіна сяброў

Кніга — настаўнік без платы і ўдзячнасці. Кожнае імгненне дарыць яна адкрыццё мудрасці. Гэта найбольшы чалавечы скарб — і яна вечная, як культурная спадчына нацыі.

Далучыць дзяцей да чытання, арганізаваць і правесці пэўную колькасць творчых сустрэч, прэзентацый новых выданняў і кніг пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года, экскурсій па бібліятэцы, цікавых і грунтоўных даў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які з поспехам прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы і сельскіх бібліятэках-філіялах у час веснавых канікул. У гэтым годзе ён меў назву “Кніжная краіна сяброў”. Адкрыццё Тыдня адбылося 25 сакавіка на базе Глушанскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ” (аб гэтым «раёнка» пісала у прошлым нумары). Дзень ваеннай кнігі “Жывое слова пра вайну”, які быў прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Алеся Адамовіча, прадоўжыў праграму Тыдня. Бібліятэкары падрыхтавалі для сваіх карыстальнікаў акцыю “Баб­руйшчына чытае Адамовіча”, выставу-прагляд “Алесь Адамовіч: праўда жыцця”, электронную прэзентацыю “Алесь Адамовіч — сведка вайны”. Дзякуючы супрацоўніцтву з КУП “Бабруйсккіно”, дзеці мелі магчымасць прагледзець урыўкі кінастужкі “Ідзі і глядзі” па творах земляка.

Трэці і чацвёрты дзень Тыдня былі прымеркаваны да 135-гадовага юбілею песняроў, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, які будзе шырока адзначацца ў 2017 годзе ў нашай краіне і па-за яе межамі. Адзін з дзён Ты­дня быў прысвечаны беларускаму першадрукару Францыску Скарыне. 500-годдзе з пачатку яго выдавецкай дзейнасці мы будзем адзначаць сёлета. У рамках мерапрыемства “Сонца Францыска Скарыны” бібліятэкары падрыхтавалі для юных карыстальнікаў экскурс у гісторыю “Францыск Скарына — беларускі асветнік”, медыягадзіну “Тайны вялікага асветніка”, прэзентацыю кнігі А. Суша “Францыск Скарына” і новага выдання кнігі А. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”.

Заключны дзень Тыдня быў прысвечаны знамянальнай даце — 630-годдзю г. Бабруйска. У час мерапрыемства “Мой край — часцінка Беларусі” бібліятэкары разам з вучнямі адправіліся ў завочную вандроўку па Бабруйску, прагле­дзелі мультымедыйную прэзентацыю “Турыстычнымі сцежкамі Баб­руйшчыны”, пазнаёміліся з новымі выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Бабруйск — культурная сталіца Беларусі-2017”.

Галіна БУТКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі ЦБС Бабруйскага раёна.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем