Вызначыліся найбольш трапныя стралкі
Каманды раённых сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама іх прадстаўнікі ў мінулую суботу спаборнічалі — у рамках круглагадзічнай спартакіяды — у майстэрстве стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Мерапрыемства прайшло на базе Бабруйскага дзяржаўнага аўтатранспартнага каледжа.
Па выніках спаборніцтваў з 8 каманд, якія ў іх удзельнічалі, найбольш моцнай у дадзеным відзе спорту прызнана каманда Каменскай дапаможнай школы-інтэрната. Другое месца прысуджана камандзе Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2, на трэцім — каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
У асабістым першынстве месцы размежаваліся наступным чынам:
сярод жанчын 1-е заняла Людміла Лаўрыновіч з БГП№2, 2-е — Вікторыя Варанцова з Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, 3-е — Таццяна Гацук з аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Пераможцам сярод мужчын прызнаны Міхаіл Петрушэнка з дапаможнай школы-інтэрната, 2-га месца ўдастоены Сяргей Русецкі з паліклінікі №2, на 3-м — Аляксандр Есін з аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Алена КАРПЕНКА.