Темы

Працоўныя моманты: як на вёсцы знайсці справу па душы

Працоўныя моманты: як на вёсцы знайсці справу па душы
Ці ёсць у вяскоўца рэальная магчымасць працаўладкавацца? Якую дапамогу ў гэтым здольна аказаць і аказвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама? Гэтыя, а таксама некаторыя іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй занятасці насельніцтва, мы задалі загадчыцы сектара занятасці ўпраўлення В.М. Цагельнік.

0dscf78379Вольга Міхайлаўна, на сёння колькі жыхароў раёна шукаюць працу праз вашую службу?

— На 1 лістапада на ўліку па беспрацоўі значылася 47 грамадзян. А ўвогуле, пачынаючы са студзеня, на ўлік было пастаўлена 432 чалавекі, з якіх беспрацоўнымі прызнаны 294. Садзеянне ў працаўладкаванні аказана 387 грамадзянам (250 беспрацоўным).

А колькі ў базе дадзеных упраўлення вакансій?

— Гэтым часам у раённых арганізацыях маецца 193 вакансіі, з якіх 115 (60%) — рабочых прафесій. Тут жа заўважу, што каэфіцыент напружанасці на 1 лістапада склаў 0,2%. Умоўна кажучы — на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца 4 вакансіі, на аднаго беспрацоўнага з рабочай спецыяльнасцю — больш за 2. Параўноўваючы з адпаведным перыядам мінулага года, сёлета каэфіцыент напружанасці некалькі знізіўся — у 2015 годзе на 62 беспрацоўных мелася 212 вакансій.

З рабочых спецыяльнасцей якія пераважаюць?

— Сельскагаспадарчага накірунку. Раёну патрабуюцца жывёлаводы, аператары машыннага даення, трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці. Маюцца вакансіі слесара па рамонце абсталявання, машыніста-качагара кацельнай, падсобнага рабочага, слесара аварыйна-аднаўленчых работ. Але ёсць вакансія і парыкмахера. З нерабочых спецыяльнасцяў вялікая патрэба ў ветурачах, ветэрынарных фельчарах. Сельгаспрадпрыемствам патрабуюцца аграномы, бухгалтары, галоўныя бухгалтары, галоўныя заатэхнікі, галоўныя інжынеры, галоўныя энергетыкі.

Падчас выбару вакансіі памер заробку, напэўна, на першым месцы?

— Так, і гэта нармальная з’ява: чалавек хоча ведаць, колькі грошай атрымае за сваю працу. Але тут варта разумець, што, выстаўляючы вакансіі, наймальнік у якасці заробку ўказвае звычайна толькі аклад. Калі ж чалавек добра працуе, уносячы тым самым значны ўклад у развіццё прадпрыемства, то зможа разліч­ваць і на іншыя выплаты, скажам, прэмію. Усё гэта абгаворваецца непасрэдна з наймальнікам.

Якое выйсце прапаноўваеце тым, чыя спецыяльнасць незапатрабавана на рынку працы?

— Пры немагчымасці на працягу некаторага часу працаўладкавацца па спецыяльнасці грамадзяніну прапаноўваецца атрымаць іншую, тую, у якой маецца патрэба. Прычым, перавучванне гарантуецца працоўным месцам. Іншая справа, што грамадзянін пасля навучання можа стаць індывідуальным прадпрымальнікам ці захоча рэалізаваць сябе ў другой мясцовасці. Каб не быць галаслоўнай, адзначу, што з пачатку года мы ўжо перавучылі 16 жыхароў раёна. У якасці дадатковай грамадзяне набылі такія спецыяльнасці, як машыніст-качагар кацельнай, аператар кацельнай, вальшчык лесу, маляр-штукатур, абліцоў­шчык-плітачнік, вадзіцель аўтапагрузчыка, повар. Усе яны працаўладкаваны.

Чула, што служба занятасці можа пасадзейнічаць грамадзянам і ў перасяленні — туды, дзе яны змогуць сябе прафесійна рэалізаваць?

— Так. І гэта яшчэ адзін накірунак нашай дзейнасці. У гэтым годзе тры сям’і такім чынам пераехалі ў наш раён: з Бабруйска, Рагачова і Глускага раёна. А вось ад нас сёлета ніхто не паехаў. Прычым падчас перасялення аказваецца матэрыяльная дапамога: з горада ў вёску — 9 БПМ (бюджэтаў пражытачнага мінімуму) на дату працаўладкавання, з раёна ў раён — 7 БМП.

Ці садзейнічае служба занятасці адкрыццю грамадзянамі ўласнай справы?

— Зразумела. Калі чалавек не меней месяца значыцца беспрацоўным і мы не можам яму прадаста­віць работу па спецыяльнасці, то, разам з іншым, прапаноўваем распрацаваць уласны бізнес-план і ­стаць індывідуальным прадпрымальнікам. Для гэтага можам накіраваць на адпаведныя курсы. Затым камісійна вывучаем бізнес-план. І калі бачым, што ідэя заслугоўвае быць рэалізаванай, вылучаем пад яе субсідыю. У гэтым го­дзе субсідыі на адкрыццё ўласнай справы былі вылучаны 3 вяскоўцам.

Наколькі ведаю, у кастрычніку адбыліся змены заканадаўства ў часці занятасці насель­ніцтва. Нашым чытачам будзе цікава пачуць пра іх.

— Так, змены адбыліся. Прычым, датычацца і тых, хто шукае працу, і наймальнікаў. У прыватнасці, скараціўся тэрмін, на працягу якога чалавек можа значыцца на ўліку ў якасці беспрацоўнага — з 36 да 18 месяцаў. Калі раней грама­дзянін, атрымаўшы накірунак на працу, павінен быў з’явіцца да наймальніка на працягу 3-х працоўных дзён, то цяпер на працягу 2-х. Наймальнік абавязаны пісьмова ўведаміць органы па працы, занятасці і сац­абароне пра наяўнасць вакансій на працягу 5 дзён з дня іх стварэння з указаннем умоў працы і памеру заробку. У адпаведнасці з папярэднім законам такі перыяд складаў 2 тыдні. Сярод асноўных змен і тое, што грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 год (акрамя грамадзян, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім 3-гадовага ўзрос­ту), могуць быць накіраваны на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі альбо для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў у парадку і на ўмовах, якія вызначаны для беспрацоўных.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Зрэшты, пра “дармаедскія”

На гэты час у спісе жыхароў раёна, якія ў 2015 годзе не ўдзельнічалі ў фінансаванні жыццядзейнасці краіны, — каля 2000 чалавек. Аднак лічба гэтая, як адзначыла начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб падатковай інспекцыі МПЗ па Бабруйскім раёне Алена Жукава, не апошняя. Спіс удакладняецца, у параўнанні з першапачатковым — прыкметна зменшаны. Напрыклад, да часткі грамадзян была прыменена ільгота па выхаванні дзяцей да 7 год, яшчэ частка прадаставіла неабходныя дакументы для пацвярджэння свайго афіцыйнага працаўладкавання за мяжой і г. д.

Прадугледжана магчымасць для грамадзян, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, звяртання ў мясцовыя органы ўлады, надзеленыя функцыяй вызвалення ад платы збору.

Частцы жыхароў раёна ўжо дасланы паведамленні аб неабходнасці заплаціць збор. Нягледзячы на тое, што яго памер 360 рублёў — 20 базавых велічынь на 1 студзеня года, за які плаціцца, — сума для кожнага чалавека вызначаецца індывідуальна, з улікам шэрагу прапісаных заканадаўствам нормаў. Тэрмін заплаціць збор для тых, хто ўжо атрымаў паведамленне, да 15 лістапада. Растэрміноўка не прадугледжана, заплаціць яго належыць аднара­зова. За няўплату альбо няпоўную аплату збору прадугледжан штраф ад 2 да 4 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт. Ужо з 16 лістапада на няўплачаную суму будзе налічвацца пеня.

Последние новости

Официально

27 декабря в Бобруйском райисполкоме состоится сессия районного Совета депутатов

26 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем