Темы

Конкурс даярак ператварыўся ў свята

Конкурс даярак ператварыўся ў свята
Зрэшты, слова “даярка” у дачыненні да цяперашніх здабытчыц малака і тым больш — удзельніц раённага конкурсу, беспаваротна састарэла. Ад выразу ­“даіць карову” засталася ўсяго толькі абёртка. Цяперашнія працаўніцы малочнатаварных ферм кароў не дояць, як рабілі іх папярэдніцы, а абслугоўваюць працэс даення, які за іх выконваюць машыны. Таму і прафесія загучала па-іншаму — аператары машыннага даення!

dimg_0161Папярэджваючы заўвагі скептыкаў адносна таго, што назва прафесіі не змяніла сутнасці і на працу даяркам па-ранейшаму даводзіцца ісці надосвітку, адкажу словамі, якія на працягу раённага конкурсу аператараў машыннага даення, які адбыўся днямі ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, давялося чуць неаднойчы — “куды ж я ад сваіх каровак?”. У гэтым выразе, як мне здаецца, усё: ад звык­лага сялянскага клопату пра жывёлу да бязмежнай любові да зямлі, вёскі, да сваёй Радзімы.

Вяртаючыся непасрэдна да конкурсу, адзначу, што аднавіць традыцыю яго правядзення на раённым узроўні было вырашана Бабруйскім райвыканкамам. Ідэю заахвоціць лепшых работніц адной з буйных сыравінных зон падтрымала і кіраўніцтва ААТ “Бабушкина крынка” кіруючая кампанія холдынгу “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” — непасрэдна дырэктар холдынгу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.П. Кананчук. На прадпрыемстве прывыклі праяўляць клопат не толькі пра ўласных работнікаў, але і партнёраў, укараняючы дзеля гэтага ўсемагчымыя сацыяльныя праекты.

dimg_0055

dimg_0067Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам неабходна было прайсці выпрабаванне па трох заданнях: прадставіць візітку (расказаць пра гаспадарку і сябе), пісьмова адказаць на заданні тэсту, якія датычыліся тэарэтычнага ведання тэхналогій утрымання і даення кароў, і прадэманстраваць засваенне апошняй на практыцы. Для гэтага былі выкарыстаны малочная зала МТФ “Варатынь” — тут было задзейнічана 14 канкурсантак, — і ферма з прывязным утрыманнем кароў, дзе прафмайстэрства дэманстравалі 5 аператараў. Журы ўзначаліў в. а. намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

Адкрываючы мерапрыемства, і старшыня журы, і начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Харчанка пажадалі аператарам машыннага даення поспехаў і запэўнілі — незалежна ад таго, якімі будуць вынікі, кожная з прысутных вынясе для сябе станоўчае з мерапрыемства. Бо конкурс праводзіцца не столькі дзеля спаборніцтва, колькі для таго, каб удзельніцы абмяняліся прафесійным вопытам і ўкаранілі яго ў сваёй гаспадарцы.

dimg_0196

Калі з першым і другім заданнем жанчыны справіліся хутка, то практычная частка заняла не адну гадзіну. Стоячы на ўваходзе ў малочную залу, шчыра скажу — любавалася нашымі аператарамі. Нягледзячы на хваляванне, якое падчас конкурсу рэдка каго не суправаджае, на нязвыклыя абставіны, жанчыны з упэўненасцю браліся за абсталяванне і зладжана рабілі звыклую справу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося ў сельскім доме культуры аг. Варатынь і пачалося з дэгустацыі прадукцыі “Бабушкиной крынки”. З шырокім асартыментам тавараў — звыклых і навінак — прысутных пазнаёмілі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце холдынгу Святлана Сташэўская і дырэктар ВУП “Бабруйскмалако” Таццяна Карнілава.

dimg_0043

У актавай зале, куды ўсе перамясціліся пасля дэгустацыі, канкурсантак чакаў цэлы шэраг сюрпрызаў. Падзякаваўшы жанчын за нялёгкую і нястомную працу, старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў завастрыў увагу на значным укладзе, які кожная з іх уносіць на карысць раёна, і выказаў спадзяванне, што далейшая работа даярак будзе болей плённай. Зрабіўшы акцэнт на тым, што ў зале знаходзяцца прафесіяналы сваёй справы, Аляксандр Осіпаў звярнуўся да кіраўнікоў сельгасарганізацый з прапановай — удзельніц конкурсу заахвочваць матэрыяльна на працягу года, і ўручыў кожнай жанчыне падарунак — важкі пакет з прадукцыяй “Бабушкиной крынки”. Пераможцы ж конкурсу атрымалі дыпломы ад Бабруйскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, вымпелы ад прафсаюзнай арганізацыі, а таксама каштоўныя падарункі ад холдынгу “Бабушкина крынка”: пыласосы, мікрахвалявыя печы, мульціваркі. Да таго ж, каштоўных падарункаў ад перапрацоўшчыкаў (электрапрасаў) удастоіліся самая вопытная і самая маладая канкурсанткі. Апошняя таксама атрымала каштоўны прыз ад РК ГА “БРСМ”. Не засталіся ў баку ад віншаванняў і работнікі культуры раёна. Іх намаганнямі была падрыхтавана цудоўная канцэртная праграма.

dimg_0145

З упэўненасцю можна сказаць, што конкурс прафесійнага майстэрства стаў для аператараў машыннага даення не толькі выпрабаваннем, але і святам. А гэта, на думку арганізатараў, немалаважна: на плячах гэтых жанчын трымаецца цэлая вытворчасць, а калі хочаце — і харчовая бяспека краіны.

Пераможцамі конкурсу прызнаны:

Сярод аператараў машыннага даення, якія ажыццяўляюць сваю работу на МТФ, аснашчаных малакаправодамі:

1-е месца — Валянціна Фісюк (філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”),
2-е месца — Валянціна Тарэлка (філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП”),
3-е месца — Святлана Чарнова (ААТ “Неўскі-Агра”).

Сярод аператараў машыннага даення, якія ажыццяўляюць сваю работу на МТФ, аснашчаных даільнымі заламі:

1-е месца — Таццяна Філімонава (СВК “Гігант”),
2-е месца — Галіна Валчкова (філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”),
3-е месца — Таццяна Шырокая (ААТ “Саўгас Кісялевічы”).

У намінацыі “Самы вопытны аператар”:

Ірына Няхаева (Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”),

У намінацыі “Самы малады аператар”:

Вольга Шкрадзюк (філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”).

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем