Темы

Сваёй прафесіі адданая

Сваёй прафесіі адданая

“Каб давялося выбіраць прафесію нанова, нічога б не памяняла, — з упэўненасцю і бязмежна-шчымлівай сардэчнасцю ў голасе гаворыць Вера Філіпчык, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Добры настрой” Осаўскага сельскага Дома культуры, з якой мы сустрэліся напярэдадні прафесійнага свята.

dsc01884-obyazatelno_novyj-razmer— Да болю зраслася з калектывам, пераадолелі разам не адно выпрабаванне, а колькі перажылі прыемных момантаў з маімі дзяўчаткамі… Так цёпла і лагодна называе Вера Паўлаўна ўдзельніц “Добрага настрою”, многія з якіх не на мала старэйшыя за яе. На запытанне, як яна, бабруйчанка, такая занадта ўжо “гарадская” з выгляду, апынулася ў сельскай мясцовасці і, галоўнае, як на працягу амаль дваццаці год не здрадзіла свайму калектыву, зноў жа проста і шчыра адказвае: “Збіралася і не аднойчы — не атрымліваецца…”.

Пасля заканчэння Магілёўскага музычнага вучылішча імя Рымскага-Корсакава Вера Філіпчык паступіла ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Аднак сямейныя абставіны склаліся так, што давучыцца ў прэстыжнай установе не давялося. У Бабруйску, куды яна вярнулася на пастаяннае месца жыхарства, працаўладкавацца па спецыяльнасці маладой жанчыне не ўдалося. Каб не губляць час дарэмна і мець хоць які заробак, стала працаваць на “Славянцы”, займацца нязвыклай для сябе і, галоўнае — свайго ўнутранага “я”, справай. Пасля ў маладой сям’і (на той час мая суразмоўца была замужам) нарадзілася дачка. Знахо­дзячыся ў адпачынку па яе доглядзе, Вера атрымала прапанову заняць пасаду педагога спеваў у дапаможнай школе. Так яна апынулася ў прафесіі.

Жывучы ў горадзе, Вера часта любіла наведвацца ў госці да стрыечнай сястры ў Осава. Здаралася, суправа­джала тую ў местачковы Дом культуры на рэпетыцыю. Клубная атмасфера здавалася маладой жанчыне да болю роднай. У такія моманты яна асабліва сумавала па сцэне. Таму, калі ў Осаўскую ўстанову культуры спатрэбіўся кіраўнік “Добрага настрою”, не задумваючыся, прапанавала сваю кандыдатуру. Анатоль Сінкавец, які на той час узначальваў раённую культуру, гэта падтрымаў — і пачалася новая работа. Вядома ж, па душы! Але і дастаткова праблемная: працоўны працэс ускладнялі цяжкасці з транспартам, з недахопам сцэнічных касцюмаў, адсутнасцю якаснай музычнай апаратуры і г. д. Але ўсё гэта скасоўвалася адным — душэўным палётам: ад любімай справы, ад маленькіх і вялікіх поспехаў калектыву, ад шчаслівых вачэй яе дзяўчатак. Апошняе асабліва радавала: Вера добра ўсведамляла, што значаць іх заняткі для вясковых жанчын, чыё жыццё ад раніцы да вечара запоўнена нялёгкімі сялянскімі справамі.

…Час не стаіць на месцы. Вырашаны шматлікія колішнія праблемы — у Веры Паўлаўны з’явіліся, як яна сама жартуе, “калёсы”. Удзельніцы калектыву апрануты ў новенькія шыкоўныя касцюмы, чым абавязаны і за што надзвычай удзячныя раённаму выканкаму і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. З’яўляюцца, вядома ж, іншыя праблемы, сярод асноўных — невысокі заробак, значная частка якога ідзе на праезд у сельскую мясцовасць. Аднак, як і ўсе творчыя людзі, Вера не прывыкла ставіць матэрыяльнае на першае месца. Затое з якім замілаваннем і гонарам расказвае пра свой калектыў, пра яго дасягненні і цікавыя паездкі! Чаго вартае адно тое, што яе дзяўчаты асвоілі спевы шматгалоссем! А якіх цікавых уражанняў набраліся падчас паездкі ў сёлетнім ліпені на “Фестываль двух рэчак” у г. Докшыцы на Віцебшчыне!

Размаўляючы з Верай Філіпчык, чыя і знешнасць прызначана выключ­на для сцэны, яскрава ўсведамляеш, што яна — адна з тых, для каго песня — гэта жыццё. Таму хочацца пажадаць, каб была гэтая песня вясёлай, гулкай і працяглай.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва народнага ансамбля.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса декоративно-прикладного творчества “Новогоднее чудо”

26 декабря 2024
Читать новость
Официально

27 декабря в Бобруйском райисполкоме состоится сессия районного Совета депутатов

26 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем