Темы

Пакланіцца праваслаўнай святыні

Пакланіцца праваслаўнай святыні

IMG_8683Чацвёрты год запар, пачынаючы з 2013-га, у бліжэйшы да 15 ліпеня выхадны дзень праваслаўныя вернікі ажыццяўляюць хрос­ны ход з Бабруйска да Гарбацэвічаў, каб схі­ліць галаву перад цудатворным Гарбацэвіцкім абразам Божай Маці, пабываць на свяце мясцовага Рызапаложанскага храма.

IMG_8748Сёлетні хросны ход прайшоў 16 ліпеня і быў асабліва людным. Нягледзячы на спякоту, жадаючых адмераць 12 кіламетраў ад Свята-Іверскага храма да гарбацэвіцкай святыні набралася нямала. Прычым, адважыліся на такое выпрабаванне — хто не першы раз, а хто ўпершыню — людзі розных узростаў, побач з дарослымі ішлі дзеці. На запытанне, што кожнага з іх паклікала ў няблізкую і нялёгкую дарогу, адказы давалі прык­ладна аднолькавыя:

— Мяне завуць Галіна, мне 77 год. Да паломнікаў далучылася ў вёсцы Слабодка, дзе жыву. На дарогу выйшла загадзя і так хвалявалася, каб хаця не прапусціць хросны ход. Прайсціся пешшу з малітвай, разам з іншымі людзьмі — такая мілата для мяне, такі прыліў энергіі — не перадаць словамі. Адчуваеш далучэнне да Бога — і гэта надзвычай хвалююча.
IMG_8751

— Я Наталля, прыехала спецыяльна з Мінску. Паклікала сюды нейкая неверагодная сіла. Паездку ўжо было адмяніла: надта балелі ногі, і дактары сказалі, што неабходна аперацыя. Але жанчына, якая сюды сёння таксама прыехала са мной, зрабіла мне масаж, і мае ногі зноўку сталі здаровымі — з лёгкасцю пераадолела немалую адлегласць. Бачу ў гэтым Божую мілату.
IMG_8769

Па прыбыцці ў Гарбацэвічы ў царкве, нядаўна ўзведзенай на падмостках колішняга Рызапаложанскага храма, прайшла Боская Літургія, якую правялі настаяцелі Свята-Іверскага і Свята-Георгіеўскага храмаў г. Бабруйска. Пасля гэтага ўсе прысутныя далучыліся да святочнага канцэрта.

Удзельнікі хроснага ходу вярталіся дамоў хоць і стомленыя, але акрылёныя надзеяй, што іх малітва цудатворнаму абразу Гарбацэвіцкай Божай Маці пачута.

IMG_8786


З гісторыі святыні:

У дакументах Мінскай епархіі за 1864 год значыцца, што “Местно­чтимая чудотворная Горбацевичская икона Богоматери… находится в местечке Горбацевичи в Ризоположенской Богородичной церкви. Бывшее описание чудес от сей иконы Богоматери в 1812 году, вместе с прочими документами, затеряно. По местному преданию, она явилась 200 лет тому назад некому поселянину Колтуну на липовом дереве в лесу, на том месте, где ныне существует Ризоположенская церковь».

Яшчэ ў адным дакуменце гаворыцца, што “Горбацевичская церковь освящена во имя положения ризы Пресвятой Богородицы во Влахернском храме, отчего и получила название Ризоположенской. Самое дорогое достояние храма составляет Икона Божией Матери с младенцем Иисусом на правой руке, находящаяся на горном месте с особым механическим приспособлением для опус­кания образа. Икона эта написана на деревянной доске по темному фону и имеет 6 вершков высоты и 5 с половиной вершков ширины…. Время явления святой иконы можно отнести к началу 17 века…Многие признают эту икону за копию с иконы Владимирской Божией Матери. Проезжавший через погост Горбацевичи в 1865 году художник Струков снял с нее копию”.

Праўда, да нашага часу ні сам Рызапаложанскі храм, ні яго цудатворны абраз, да якога, як сведчаць рукапісы, у дзень храмавога свята — 2 ліпеня, збіралася “такая масса народа, которая не поддается исчислению, говорят, бывает до 15-20 тысяч”, недабылі. У мінулым стагоддзі, у гады ганенняў на царкву абраз быў страчаны, а храм з часам разбураны — засталіся толькі падмосткі. Але тое, што можна з лёгкасцю “сцерці” з вачэй, нельга сцерці з людской памяці — паданні пра цуды Гарбацэвіцкай святыні, пра мясцовы храм жыхары гэтай і навакольных вёсак перадавалі з вуснаў у вусны з верай і надзеяй на аднаўленне, што, зрэшты, і сталася. З-за таго, што на след самога абраза выйсці пакуль не ўдалося, аддзелам па кананізацыі святых Бабруйскай епархіі было вырашана аднавіць яго па малюнку Струкава, які захаваўся. За гэтую справу ўзялася маладая мастачка-іканапісец Таццяна Астахава. І ўжо 14 ліпеня 2013 года абраз быў дастаўлены з Бабруйска ў Гарбацэвічы хросным ходам. Апошні з таго часу стаў традыцыяй. Што датычыцца Рызапаложанскага храма, то на яго фундаменце цяпер будуецца невялічкая драўляная царква.


Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем