Темы

У раёне вызначыліся з лепшымі асемянатарамі

У раёне вызначыліся з лепшымі асемянатарамі

Хто з тэхнікаў-асемянатараў раённых сельгасарганізацый заслугоўвае таго, каб быць адзначаным з найлепшага боку, мець іншыя прэферэнцыі (пра іх ніжэй) — адказ на гэтае пытанне шукалі спецыялісты РУСВП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу падчас правядзення штогоднага раённага конкурсу работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак.

IMG_7827_1Мерапрыемства прайшло ў мінулую пятніцу на базе Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, падвядзенне вынікаў — у Хімоўскім СДК.
Кожнаму з удзельнікаў конкурсу — а іх сёлета было 18 — давялося вы­тры­ма­ць тэарэтычны і практычны іспыты. У прыватнасці, прадэманстраваць журы вядзенне неабходнай дакументацыі, пад­рыхтоўку пункта штучнага асемянення да штодзённай работы, ацэнку семені пад мікраскопам і іншыя. Здавалася б — усё звыклае і адпрацаванае, чым “на аўтамаце” даводзіцца займацца штодня, аднак хвалявання, седзячы перад судзейскай калегіяй, не маглі пазбегнуць нават вопытныя спецыялісты, не кажучы пра моладзь. На агульны вынік конкурсу паўплываў і вызначальны паказчык у рабоце любога тэхніка-асемянатара — выхад цялят на 100 кароў. Лідзіруючыя пазіцыі па ім, як адзначыла начальнік Бабруйскага філіялу Магілёўскага племпрадпрыемства Раіса Кавалёва, трымаюць Таццяна Фаміна з ААТ “Неўскі-Агра” і Міхаіл Бародзіч з філіялу “Агракамбінат КХП”. Зрэшты, менавіта Міхаіл Міхайлавіч, з улікам умоў конкурсу, і стаў яго пераможцам (на фота трэці злева). Т.М. Фаміна і В.У. Борах з ААТ “Саўгас Кісялевічы” падзялілі 2-е месца. Трэцяга ўдастоіліся Д.М. Матусевіч з філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”,
Т.А. Грабко з СВК “Гігант” і Т.М. Косцева з ААТ “Міхалёўская Ніва”.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня журы — начальнік біялагічнага аддзела
Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства
Г.П. Савіна падзякавала канкурсантам за іх нялёгкую, але такую значную ў ланцугу жывёлаводчай вытворчасці працу, пажадала ўсім здароўя і дабрабыту і выказала спадзяванне, што наступныя паўгода стануць у іх рабоце больш плённымі. “Вядома ж, не ўсё залежыць выключна ад вас, — адзначыла старшыня журы, — аднак і многае. Хачу папрасіць, каб кожны ўсведамляў гэтую значнасць і разам з іншымі работнікамі галіны прыкладваў усе намаганні для нарошч­вання аб’ёмаў сельгаспрадукцыі”.
Як і ў любым конкурсе, не абыйшлося без узнагароджванняў. Уладальнікі прызавых месцаў — 6 чалавек — былі адзначаны каштоўнымі падарункамі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Апошнія ўручыў старшыня райкама Сяргей Феднеў. Але і гэта яшчэ не ўсё. У адпаведнасці з умовамі конкурсу, кожны з пераможцаў штомесячна, на працягу года (да нас­тупнага такога мерапрыемства) будзе мець грашовую даплату. За 1 месца — 25% ад заробку, за 2 — 20%, за 3 — 15%. Так што, згадзіцеся, ёсць за што паспаборнічаць і ёсць для чаго шліфаваць сваё прафесійнае майстэрства.

IMG_7888_1

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем