Темы

І цяпер у страі

І цяпер у страі

71 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 72 — вызваленню Беларусі ад нямецка­-фашысцкіх захопнікаў рыхтуецца адзначаць грамадскасць нашай краіны сёлета. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы да значных дат актыўна вядуцца і на Бабруйшчыне. У іх рамках таксама і наведванне карэспандэнтамі “раёнкі” былых воінаў па месцы жыхарства, размова з людзьмі, хто не па словах, а на сабе зведаў, што такое вайна, чые звароты да цяперашняга пакалення — не дапусціць яе паўтору (у свеце апошніх падзей гэтая тэма ізноў набыла вастрыню), найбольш, як нам здаецца, унушальныя і аўтарытэтныя.

IMG_065294Прыемна здзівіла і парадавала, што мой суразмоўца Фёдар Іванавіч Пыж з вёскі Міраціна (цяпер ветэран жыве ў сына Анатоля ў Сычкава) зусім не выглядае на свае 92 гады. Вядома, ногі не тыя, як у маладосці, са зрокам не ўсё ў парадку, часцей хочацца паляжаць, але ж такія скаргі, згадзіцеся, можна пачуць ад людзей і ў 60, і ў 80 год, не тое што размяняўшы сто. Затое знаходжаннем у хаце Фёдар Іванавіч не абмяжоўваецца. Любіць пастаяць на вуліцы, паразмаўляць з суседзямі, раз ад разу наведваецца ў канец агарода, каб зрабіць фіззарадку — прысесці і ўстаць былы воін і цяпер здольны больш за 20 разоў. Светлая ў Фёдара Іванавіча і памяць. І, як бывае ў састарэ­лых, больш яскрава ўтрымлівае падзеі маладосці — тое, што пакінула найбольшы след, найглыбейшую рану і на што, па словах ветэрана, наадварот, хацелася б забыцца…

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна вясковаму хлопцу было 17, таму ўжо добра разумеў, што такое захопнікі і чаму прыйшлі на нашу мірную зямлю. Разумеў і выношваў непрыязнь да ворага. Жыў з гэтым, завіхаючыся разам з бацькамі, братамі і сёстрамі (іх, акрамя Фёдара, у сям’і было чацвёра) па гаспадарцы, назіраючы, як здзекваюцца акупанты над ні ў чым не віннымі людзьмі, як з лёгкасцю пазбаўляюць іх не толькі апошняга куска хлеба і жылля (сям’я была вымушана скітацца па знаёмых), але і жыцця — і не мог не думаць пра помсту.

Такі час надыйшоў у 44-м, калі Фёдара, разам з хлопцамі-аднавяскоўцамі прызвалі папоўніць рады Чырвонай арміі, якая, вызваляючы частку за часткай Беларусь, упэўнена трымала кірунак на захад.
Асабліва ўрэзаўся ў памяць Фёдара Іванавіча бой, які стаў для яго, як аказалася, апошнім. Не паспелі выканаць загад акапацца, як пачулі набліжэнне ворага. У абавязкі маладога салдата (ваяваў у 30-м стралковым палку 102-й стралковай дывізіі, — інф. Бабруйскага АГВК) уваходзіла падаваць снарады наводчыку. Губляючы пазіцыі, азлоблены праціўнік выкарыстоўваў любыя хітрыкі, каб замацавацца. Таму і танк, які падышоў да рускіх умацаванняў зусім блізка, салдаты спачатку ўспрынялі, як свой. Аказалася — памыліліся. Адпор нямецкай машыне ўзяўся даць артылерыст, у звязцы з якім змагаўся Фёдар Іванавіч. Сам ён імкліва падносіў снарады і паспеў яшчэ заўважыць, што нямецкі танк падбіты — побач разарваўся варожы снарад… Пасля кантузіі прачнуўся, не разумеючы, дзе ён. Нехта паказаў, у якім напрамку ісці. Так апынуўся ў палявым шпіталі. Пазней дазнаўся, што амаль усе, з кім акопваўся, у тым баі паляглі. Хадзілі размовы, што Фёдар Іванавіч за той бой будзе прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі, але ці то гэтая ініцыятыва не была падтрымана, ці той вайсковец, што яго запісваў, як мяркуе пажылы чалавек, сам загінуў, але ўзнагарода ветэрана не знайшла.

З палявога шпіталя маладога чалавека накіравалі для далейшага лячэння ў харкаўскую медыцынскую ўстанову. Менавіта там Фёдар Іванавіч сустрэў дзень перамогі. А параненая нага яшчэ доўга давала пра сябе знаць — асколак самастойна пакінуў цела толькі праз 8 гадоў пасля заканчэння вайны.

Пасляваеннае жыццё ў памяці Фёдара Іванававіча асацыіруецца з адной вялікай будоўляй — сам будаваўся, дапамагаў родным, пасля — дзецям.

IMG_03328Працаваў ветэран спачатку ў Мірадзінскім лясніцтве, пасля перайшоў у сельскую гаспадарку — пасвіў жывёлу ў саўгасе Леніна. Адтуль пайшоў і на заслужаны адпачынак. Ужо болей 10 год, як не стала жонкі ветэрана Любові Уладзіміраўны, з якой выгадавалі траіх дзяцей. Тыя таксама пусцілі карані, і цяпер у колішняга салдата 5 унукаў, 8 праўнукаў і адна прапраўнучка. Гаворачы пра нашчадкаў, пра маладое пакаленне ўвогуле, Фёдар Іванавіч зычыць ім ніколі не бачыць вайны, бо добрай вайны не бывае. З яго мірацінскіх сяб­роў-аднавяскоўцаў і хлопцаў навакольных вёсак палова з Вялікай Айчыннай не вярнулася.

Што да клопатаў дзяржавы пра колішняга абаронцу Айчыны, то яна, па словах ветэрана, відавочная — і на пенсію не даводзіцца скардзіцца, і здароўе падтрымліваюць. У мінулым годзе быў у шпіталі ў Магілёве. Сёлета прапаноўвалі падлячыцца ў сталічным.

«Жыць можна, — заўважае мой суразмоўца, — толькі б не было вайны».

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем