Темы

Вызначыліся «Новыя імёны Беларусі-2016»

Вызначыліся «Новыя імёны Беларусі-2016»

Жыццё паказвае, што сярод нас шмат творчых, па-сапраўднаму таленавітых людзей, прафесіі якіх далёка не заўсёды напрамую звязаны з творчасцю. З другога боку — сярод творцаў-прафесіяналаў нямала тых, чый талент дастойны, каб быць ацэненым не толькі ў межах, скажам, раёна, але і вобласці, і рэспублікі.

DSC00243
Вольга Васіленка і калектыў “Натхненне”

Цудоўную магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці шырокай аўдыторыі прадаставіла працоўным калектывам, членам прафсаюза федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, пад эгідай якой другі год запар праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчасці “Новыя імёны Беларусі”. Конкурс гэтага года мае некалькі новаўвядзенняў: калі раней яго ўдзельнікі спаборнічалі толькі ў вакальным майстэрстве, то сёлета — яшчэ і ў дэкаратыўна-прыкладным. Таксама ў другім сезоне не абмежаваны ўзрост канкурсантаў.

DSC00245
Салісты Каменскага СДК Ж.А. Нікіфаравец і Р.П. Гайшун

У чацвер на гэтым тыдні ў Цэнтры культуры раёна прайшоў Бабруйскі раённы і гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу. Яго журы ўзначаліла В.У. Пятроўская, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Творчае майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі В.Ю. Сажын, член Саюза кампазітараў Беларусі, кіраўнік узорнай студыі “Сажынцы” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска, Ю.І. Боўда, народны майстар Беларусі, мастак-афарміцель раённага Цэнтра культуры, І.У. Кустова, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, педагог дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя Дамарода, А.А. Кучынская, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, І.М. Савіч, настаўнік Каменскай дзіцячай школы мастацтваў, Н.Г. Долгая, педагог-арганізатар Цэнтра пазашкольнай работы “Росквіт” Бабруйска.

Арганізацыяй непасрэдна раённага этапа конкурсу займалася Бабруйскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якое ўзначальвае Л.В. Крычко, пры садзеянні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Правёўшы да гэтага адборачныя туры ў працоўных калектывах, у Цэнтр культуры 21 студзеня былі запрошаны лепшыя з вакалістаў, а таксама арганізаваны выставы аматараў і прафесіяналаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Без сумнення, кожны выканаўца і кожны калектыў раёна, якія ў гэты дзень выйшлі на сцэну, заслугоўваюць найлепшых адозваў.

DSC00174
Вера Колас і група “Спадчына”

Гучнымі апладысментамі сустракала і праводзіла зала харызматычную Вольгу Васіленка, члена першаснай арганізацыі дзіцячых школ мастацтваў, і не меней харызматычны танцавальны калектыў “Натхненне” раённага Цэнтра культуры. З зачараваннем слухалі мілагучнае выкананне “Гаворкі беларускай”, якую на высокім узроўні прадэманстравалі салісты Каменскага СДК Ж.А. Нікіфаравец і Р.П. Гайшун. Літаральна да слёз даводзіла пранікнёнае выкананне песні “Ты же выжил, солдат” педагогам-арганізатарам Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” В.П. Колас і групай “Спадчына”. Апладысментамі ацанілі прысутныя лірычны голас і ўменне пераўвасабляцца ў вобраз салісткі Туголіцкага СДК Анастасіі Пшанічнай і г.д.

DSC00253
Анастасія Пшанічная

Прыемнае ўражанне пакі­нулі работы канкурсантаў у намінацыі “выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Свае выставы прадэманстравалі Ю.І. Боўда, члены прафсаюза раённага Цэнтра творчасці, ААТ “Бабруйскі КХП” і інш.

Між тым спаборніцтва ёсць спаборніцтва, няхай і творчае — яго пераможцамі становяцца наймацнейшыя, тыя, хто набярэ найбольшую колькасць балаў. Па выніках конкурсу вакалістаў імі прызнаны Вольга Васіленка і калектыў “Натхненне” — 1 месца. Вера Колас і група “ Спадчына”, а таксама Анастасія Пшанічная занялі 3 месцы. Лідэрам сярод прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі “выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць” стаў Юрый Боўда. 2-е месца прысуджана метадысту Цэнтра творчасці раёна С.У. Ткач, на 3-м — педагог Цялушскай школы І.М. Лось.

Усе без выключэння канкурсанты ўдастоены сертыфіката за ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Пераможцам, многія з якіх прымуць удзел у абласным этапе, уручаны да таго ж каштоўныя падарункі.

Да слова сказаць, у мінулым годзе ў творчым спаборніцтве ўдзельнічала каля 400 жыхароў Магілёўшчыны. Чацвёра з іх сталі фіналістамі рэспубліканскага этапа. Разам з зоркамі беларускай эстрады яны зрабілі гастрольнае падарожжа па краіне — атрымалі бясцэнны вопыт і незабыўныя ўражанні. Усяго гэта мы жадаем і сёлетнім пераможцам прафсаюзнага конкурсу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Туман и преимущественно без осадков будет в Беларуси 25 декабря

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем