Школьнікі пішуць пра міліцыю
Падыходзіць да завяршэння раённы этап абласнога конкурсу творчых работ школьнікаў на міліцэйскую тэматыку.
Конкурс ставіць сваёй задачай фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, прыцягненне іх увагі да пытанняў службы ў міліцыі, стымуляванне школьнікаў да самастойнага вывучэння аспектаў дадзенай службы, фарміраванне ў моладзі культуры прававой свядомасці і прававых паводзін.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: проза, паэзія, іншыя літаратурныя формы. На гэты час удзел у ім прынялі старшакласнікі пяці раённых школ. Сярод заяўленых работ дзве прэтэндуюць на ўдзел у намінацыі “паэзія”.
Пераможцы раённага этапа конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама. Найлепшая работа прыме ўдзел у абласным этапе конкурсу, які будзе праходзіць на працягу лютага.
Алена КАРПЕНКА.