Темы

Дзецям-сіротам — ільготны крэдыт

Дзецям-сіротам — ільготны крэдыт
16 лістапада мінулага года Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 460, які прадугледжвае комплексную карэкціроўку ўказаў № 13 ад 2012 года “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі падчас будаўніцтва (рэканструкцыі) альбо набыцця жылых памяшканняў” і № 563 ад 2013 года “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”. Даць кампетэнтнае тлумачэнне пунктаў новага дакумента мы папрасілі начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама І.Г. Пракопчык:

9ebdc23bca50a7ddd9f18a75ff7479e5— Пачну з таго, што нормы Указа № 460, у адпаведнасці з Каментарыем да яго, удасканальваюць парадак забеспячэння жыллём дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. У адпаведнасці з гэтым дакументам ім будуць прадастаўляцца жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання без уліку членаў іх сямей і тэрмінам на 5 год. Пасля гэтага жыллё будзе ўключацца ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. Пры гэтым дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, на працягу дзеяння тэрміновага дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання прадастаўляецца права на ільготны крэдыт тэрмінам да 40 год, у тым ліку ў пазачарговым парадку і без аднясення да катэгорыі малазабяспечаных. Працэнты за карыстанне крэдытам устанаўліваюцца ў памеры 1-го працэнта гадавых па аналогіі са шматдзетнымі сем’ямі. Дадзены Указ, акрамя таго, прадугледжавае аптымізацыю катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманнне дзяржаўнай падтрымкі, змяншэнне памеру фінансавай дапамогі шматдзетным і маладым сем’ям у пагашэнні доўгу па ільготных крэдытах пры адмене ўсынаўлення ці ўдачарэння дзяцей. Каб забяспечыць рэалізацыю прынцыпу аднаразовасці атрымання ільготных крэдытаў, будзе весціся адзіная база даных грамадзян-атрымальнікаў дзяржаўнай падтрымкі. Памер ільготнага крэдыту будзе разлічвацца з улікам непрацаздольных дзяцей ва ўзросце старэй 23 год — інвалідаў 1, 2 груп.

Указ адносіць да ліку грамадзян, якія маюць першачарговае права на камерцыйнае жыллё ў сувязі з характарам працоўных адносін, асоб, якіх накіроўваюць на работу ў арганізацыі ў адпаведнасці з дагаворамі аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт дзяржаўных сродкаў альбо на платнай аснове.

Таксама дадзены Указ змяняе парадак спагнання платы за карыстанне жыллём камерцыйнага выкарыстання, якое прадастаўляецца грамадзянам з першачарговым правам на яго атрыманне — на ўмовах дагавору найму на тэрмін працоўных адносін (акрамя аднапакаёвых кватэр) у межах 20 м. кв плошчы на аднаго чалавека трэба будзе плаціць з улікам паніжальных каэфіцыентаў, за астатнюю плошчу — без іх уліку (гэтым часам паніжальны каэфіцыент прымяняецца на ўсю плошчу).

У адпаведнасці з Указам № 460 забаронена пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, ва ўласнасці якіх у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік маюцца жылыя памяшканні, прызнаныя неадпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным нормам, непрыдатнымі для пражывання, набытыя шляхам заключэння дагавору куплі-продажу, дарэння, абмену пасля прыняцця ў вызначаным парадку рашэння аб прызнанні такога жылля непрыдатным.
Дадзены Указ уступіць у сілу з 1 сакавіка.

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса декоративно-прикладного творчества “Новогоднее чудо”

26 декабря 2024
Читать новость
Официально

27 декабря в Бобруйском райисполкоме состоится сессия районного Совета депутатов

26 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Погода 26 декабря в Беларуси: мокрый снег, дождь и до +5 °С

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Рассказываем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем