Вызначаны пераможцы па стральбе
Раённыя спаборніцтвы па стральбе ў рамках круглагадзічнай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў прайшлі ў мінулую суботу на базе Бабруйскага аўтатранспартнага каледжа.
Па іх выніках пераможцамі ў асабістым першынстве прызнаны: сярод жанчын — Таццяна Гацук (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), сярод мужчын — Сяргей Хурсан з СВК “Гігант”. 2-га месца ўдастоіліся Людміла Лаўрыновіч з Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 і Віталь Алісеенка — з прафесійнага ліцэя №13. На трэцім Вікторыя Варанцова — з Каменскай дапаможнай школы-інтэрната і Міхаіл Петрушэнка з гэтай жа ўстановы.
У камандным першынстве ў тройку лідэраў увайшлі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму (1-е месца), ліцэй № 13 (2-е) і Каменская дапаможная школа-інтэрнат (3-е).
Алена КАРПЕНКА.