Лепшыя валейбалісты — у «Гіганце»
Дадзены факт пацвердзілі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод калектываў фізічнай культуры сельгасарганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, якія ў суботу, 14 лістапада, у межах круглагадовай спартакіяды прайшлі на базе СК “Славянка”.
За права называцца лепшай змагаліся восем каманд раёна. Пры гэтым наймацнейшымі ў дадзеным відзе спорту зарэкамендавалі сябе валейбалісты СВК “Гігант”. 2-га месца ўдастоілася каманда РАУС, 3-га — філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.
Алена КАРПЕНКА.