Темы

Наколькі гатовы раён да зімы?

Наколькі гатовы раён да зімы?

У аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама запэўнілі — мерапрыемствы па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд, зацверджаныя рашэннямі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, у асноўным завершаны. Да пачатку кастрычніка пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і пашпарты гатоўнасці цеплакрыніц атрымалі усе без выключэння суб’екты гаспадарання.

kogda_nichtoНемалая работа па падрыхтоўцы кацельна-цеплавой гаспадаркі і жыллёвага фонду да работы ў ацяпляльны перыяд праведзена УКП “Жылкамгас”. У прыватнасці, выкананы прафілактычныя рамонты 60 катлоў на 24 кацельных, трох стальных катлоў — у п. Туголіца і аг. Гарбацэвічы. Праведзены выпрабаванні абсталявання на ўсіх 27 кацельных. Выкананы работы па ачыстцы ўнутраных паверхняў 5 катлоў — у Слабодцы, Глушы, Гарбацэвічах. Праведзена гідраўлічнае выпрабаванне амаль 35 км цеплавых сетак і 25 км — на разліковую тэмпературу. У пас. Глуша да нарматыўных характарыстык прыведзена 0,4 км ізаляцыі цеплавых сетак. Заменена 3 насосы ў аг. Міхалёва. Праведзена абследаванне (аг. Цялуша і Леніна, в. Туркі, Осава, Брожа) 5 стальных дымавых труб з тэрмінам эксплуатацыі болей за 10 год. Выканана работа па аснашчэнні 7 кацельных сістэмамі кантролю СО. На гэты час завершаны прафілактычны рамонт цеплавых пунктаў і сістэм ацяплення жылых дамоў, закрыты падвальныя і дахавыя памяшканні, абследаваны элементы жылых памяшканняў, якія выступаюць: балконы, казыркі ўваходных груп. Праведзена работа па забеспячэнні цеплакрыніц атэставаным персаналам.

Паклапаціліся ў жылкамунгасе і пра работу ў надзвычайных сітуацыях. На выпадак узнікнення аварый на балансе прадпрыемства маецца аўтаномная перасоўная крыніца электраэнергіі, здольная забяспечыць работу аб’ектаў ЖКГ і іншых суб’ектаў гаспадарання падчас парушэння іх энергазабеспячэння. Для ліквідацыі магчымых аварыйных сітуацый на аб’ектах цеплазабеспячэння створаны 2 брыгады, маецца неабходны запас матэрыялаў і абсталявання, абменны фонд: прыборы ўліку цяпла, манометры, бензаэлектрагенератар, зварачны апарат.

Гэтым часам унітарным прадпрыемствам забяспечана замена цеплавых сетак у аг. Кавали. Працягваюцца будаўнічыя работы на кацельных аг. Міхалева і п. Глуша, а таксама работы па мадэрнізацыі кацельнай з устаноўкай 2 катлоў на МВП у Вялікіх Бортніках.

Што датычыцца жылых дамоў, то завершана цеплавая мадэрнізацыя двух дамоў па вул. Перамогі ў в. Дойнічава, аднаго дома па вул. Кастрычніцкай у Глушы. Таксама завяршаюцца работы па цеплавой мадэрнізацыі і капітальным рамонце інжынерных сетак дома па вул. Паркавай у в. Осава, капітальным рамонце інжынерных сетак дома па вул. Меліяратараў у пас. Туголіца. Выкананы капітальны рамонт дарог па вул. Маладзёжнай і Камсамольскай у аг. Гарбацэвічы.

Шмат мерапрыемстваў у плане падрыхтоўкі да зімы выканана і бюджэтнымі арганізацыямі. Сярод асноўных — замена аконных блокаў на вокны ПВХ у Ленінскім ВПК “Дзіцячы сад-школа” (пры фінансавай дапамозе прадпрыемства “СаперМебель”) і СДК
пас. Туголіца.

Звяртаючыся да жыхароў раёна, у аддзеле ЖКГ райвыканкама нагадваюць: усе, хто яшчэ не набыў да зімы дровы і паліўныя брыкеты, могуць гэта зрабіць. Чаргі на гэты час у Бабруйскім гартопе не маецца, паліва ў арганізацыі дастаткова, каб забяспечыць любыя патрэбы грамадзян.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Глава района поздравил актив Бобруйского района с наступающим Новым годом и подвел итоги уходящего

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Две новые автолавки будут обслуживать Бобруйский район  

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты райсовета депутатов утвердили районный бюджет на 2025 год

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Чудес много не бывает. В рамках акции «Наши дети» глава района посетил детский дом семейного типа в Глуше

27 декабря 2024
Читать новость
Общество

Депутаты исполняют детские мечты

27 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Утверждены прогнозные показатели социально-экономического развития и бюджет района на 2025 год. Рассказываем подробности

27 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем