Темы

З любоу’ю да роднай мовы

З любоу’ю да роднай мовы

Вось ужо другі год у Туголіцкай школе працуе малады спецыяліст — Дар’я Бачыла, дзяўчына прыгожая і статная. Скончыўшы Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, яна прыехала сюды працавать па размеркаванні настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

DSC_000255

— Сумненняў наконт гэтага месца ў мяне не было. З аднаго боку, населены пункт знаходзіцца блізка ад горада, з другога — тут прырода прыгожая, паветра чыстае. Я памятаю сваё дзяцінства, калі амаль усё лета праводзіла ў вёсцы. У мясцовых дзяцей ёсць магчымасць ад гэтага ўсяго атрымліваць асалоду. Яшчэ паспеюць нажыцца ў горадзе. Пакуль ёсць магчымасць расці ў здаровых умовах — няхай яны яе выкарыстоўваюць, — гаворыць Дар’я.

Сама дзяўчына нарадзілася ў Магілёве. У тым, што яе прызванне быць выкладчыцай беларускай мовы, ніколі не сумнявалася. Любоў і пашану да роднай мовы Дар’і прывілі школьныя настаўнікі. Да таго ж дзяўчыне вельмі падабаюцца зносіны з людзьмі. У сваёй працы яна таксама імкнецца прывіць вучням павагу да беларускай мовы.

— Я заўжды накіроўваю іх увагу на тое, што беларуская мова — гэта наша адметнасць. Не будзе яе — не будзе існаваць нашага народа. Таму на кожным занятку я імкнуся давесці да дзяцей, каб яны паважалі сябе і шанавалі сваю мову. Паказваючы яе мілагучнасць, я часта на ўроках выкарыстоўваю розныя эпіграфы з вершаў беларускіх аўтараў, бо ў многіх людзей ёсць погляд, што яна грубая, а гэта зусім не так.

У Дар’і любімыя беларускія аўтары — Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Купала, Максім Багдановіч. Нядаўна яна заняла другое месца ў раённым конкурсе чытальнікаў, які быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. На суд журы дзяўчына прадставіла верш Рыгора Барадуліна “Бацьку”.

А ў лістападзе мінулага года прыгажуня Дар’я прымала ўдзел у конкурсе “Міс Бабруйшчына”, дзе была ўдастоена тытулу “Міс Элегантнасць”. Сапраўды, менавіта такой яна і выглядае. І трэба сказаць, афіцыйны, дзелавы стыль, якога на працы прытрымліваецца маладая настаўніца, ёй вельмі падыходзіць.

— Я рада, што школа дае магчымасць удзельнічаць у розных мерапрыемствах. Гэта дапамагае раскрыцца з розных бакоў і дае добры вопыт.

Па словах Дар’і, калектыў Туголіцкай школы вельмі спагадны, ва ўсім падтрымлівае і накіроўвае. Ды і з вучнямі ёй таксама пашанцавала.

— Мне падабаецца, што дзеці вельмі добрыя, у іх надзвычай развіты калектывізм — адзін за аднаго. У мяне была практыка ў 4-й гімназіі Магілёва, дык там гэтага няма. Там ўсё індывідуальна, няма згуртаванасці, кожны сам за сябе.

У вольны час маладая настаўніца любіць глядзець фільмы, чытаць кнігі, хадзіць у тэатр, бавіць час з сябрамі. А яшчэ яна за здаровы лад жыцця — рэгулярна займаецца лёгкай атлетыкай.

Хутка скончыцца час яе размеркавання. Але дзяўчына разважае так: “Калі школа будзе мець патрэбу ў спецыялісце — застануся, бо мне тут вельмі падабаецца”.

Людміла ЛЮБІМЦАВА. Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

Последние новости

Общество

10 новых функций появятся в Telegram

5 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем