Темы

Конкурс стаў сапраўдным святам

Конкурс стаў сапраўдным святам

Толькі той, хто мае ў сям’і інваліда, хто штодня ў клопатах пра яго маральнае і фізічнае здароўе, спаўна ўяўляе, наколькі гэта, мякка кажучы, нялёгка і няпроста. Акрамя іншых праблем, стаіць праблема адаптацыі гэтых людзей, і ў асаблівасці дзяцей, у грамадстве. І тут на дапамогу прыходзяць цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у прыватнасці, аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, дзе праблеме адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі надаецца вялікая ўвага. Разам з пазнаваўчымі ўрокамі тут выяўляюць здольнасці і прыхільнасці кожнага чалавека: і маленькага, і дарослага, да той ці іншай дзейнасці і праводзяць заняткі па інтарэсах, накіраваныя на развіццё гэтых здольнасцей. Дарэчы, сярод лю­дзей-інвалідаў шмат таленавітых і нават “зорачак”. Пацвердзіла гэта і забаўляльна-конкурсная праграма, якую напрыканцы мінулага тыдня для сваіх наведвальнікаў і наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў пяці суседніх цэнтраў сацабслугоўвання — Асіповіцкага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў, а таксама Ленінскага і Першамайскага раёнаў г. Бабруйска — наладзілі работнікі Бабруйскага РЦСАН.

sfe031Актавая зала Каменскага сельскага Дома культуры, дзе праходзіла мерапрыемства, была цалкам запоўнена. Падтрымаць каманды — імправізаваныя сем’і ад кожнага з шасці цэнтраў, прыйшлі і прыехалі педагогі, родныя і сябры. Падымаючыся на сцэну, удзельнікі конкурсаў пераўвасабляліся ў героеў інсцэніровак, дэманстравалі свае вакальныя, артыстычныя, кулінарныя здольнасці, эрудыцыю. Вядома ж, хваляваліся. Але якой радасцю і шчасцем свяціліся іх вочы, калі зала ўзнагароджвала гучнымі апладысментамі і авацыямі! А як перажывалі за свае імправізаваныя сем’і і якую непадробную любоў і пяшчоту выказвалі да сем’яў сапраўдных, да бацькоў і родных!

Арганізатары мерапрыемства наладзілі для інвалідаў сапраўднае свята. Далі ім магчымасць адчуць сваю значнасць, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. А яшчэ задалі зарад на будучае — імкнуцца і перамагаць, як гэта атрымалася ў “сям’і” асіпаўчан, якая па выніках конкурсаў — такі вердыкт вынесла журы — удастоена дыплома “Лепшая сям’я”. Між тым і астатнія “сем’і” не засталіся неадзначанымі. Дыпломаў былі ўдастоены выключна ўсе з іх. Да прыкладу, імправізаваная сям’я Галубковых цэнтра сацабслугоўвання нашага раёна прызнана “самай вясёлай”. Не абыйшлося і без падарункаў, якія атрымала кожная каманда-сям’я, і без пачастункаў. Згатаваныя для кулінарнага конкурсу стравы і дзецям, і дарослым прыйшліся да спадобы.

…Свята завяршылася, як і пачалося, на лірычнай ноце — цудоўнай канцэртнай праграмай, якую для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства наладзілі работнікі мясцовай установы культуры.
І ў працяг. Работнікі Бабруйскага раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва выказваюць шчырыя словы падзякі ўсім, хто аказаў падтрымку ў падрыхтоўцы мерапрыемства, у прыватнасці, філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (дырэктар А.А. Атрохаў), Каменскай дапаможнай школе-інтэрнату (дырэктар Л.М. Краўчанка), ААТ булачна-кандытарская кампанія “Дамачай” (дырэктар М.М. Неўмяржыцкі) і СТАА “Оазіс-Групп” (дырэктар В.У. Сазановіч).

Алена КАРПЕНКА. Фота Сяргея ПАДАЛЯКА. 

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем