Темы

Урокі мужнасці і памяці ад Уладзіміра Ліпскага і Галіны Васілеўскай

 

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Дзякуючы літаратуры, вобраз вайны будзе жыць у памяці наступных пакаленняў, якія павінны ведаць, што такое вайна, каб у будучым не дапусціць паўтарэння жудаснай трагедыі.

У рамках плана мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі вялікую ўвагу надаюць выданню метадычных рэкамендацый па прапагандзе кнігі, творчасці пісьменнікаў, якія пішуць пра вайну. Адна з апошніх распрацовак бібліятэкараў “Урокі мужнасці і памяці ад Уладзіміра Ліпскага і Галіны Васілеўскай” — метадычныя рэкамендацыі па рабоце з новымі творамі, артыкуламі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай і надрукаваных у перыядычных выданнях.
Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны з мэтай аказання практычнай дапамогі бібліятэкарам у напрамку выкарыстання найбольш эфектыўных форм работы з перыядычнымі выданнямі па папулярызацыі новых твораў, артыкулаў беларускіх пісьменнікаў пра вайну. Паглыбіць веды дзяцей і падлеткаў па гісторыі Вялікай Айчыннай на прыкладзе новага апавядання-былі Галіны Васілеўскай “Белыя парасончыкі з таполі…” і артыкулаў Уладзіміра Ліпскага, прысвечаных ВАв.
Творы Галіны Васілеўскай — гэта творы той, якая памятае вайну, для тых, хто пра яе толькі чуў. Абраўшы такую тэму, аўтар сцвярджае, што вайна — гэта сапраўды страшна, бо гэта праўда, а не фантастыка. Убачанае і перажытае ў гады вайны паслужыла ёй матэрыялам для новага апавядання “Белыя парасончыкі з таполі…”, якое было апублікавана у часопісе “Полымя”.
Многія артыкулы Уладзіміра Ліпскага пра Вялікую Айчынную грунтуюцца на дакументальнай аснове. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца ў артыкулах цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Тэма захавання памяці праходзіць праз усе артыкулы.
Спадзяёмся, што работа, якая праводзіцца ў бібліятэках насустрач 70-годдзю Вялікай Перамогі, наблізіць творы гэтых пісьменнікаў да чытачоў і будзе спрыяць іх маральнаму і патрыятычнаму выхаванню.

Галіна Буткевіч,
намеснік дырэктара
раённай бібліятэчнай сеткі
па рабоце з дзіцячым чытачом.

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем