Темы

М.Я. Аўрамчык:«Для мяне Радзіма — гэта ўсё»

М.Я. Аўрамчык:«Для мяне Радзіма — гэта ўсё»

auramchyk2Сёння спаўняецца 95 год вядомаму беларускаму паэту, празаіку і перакладчыку, нашаму земляку, Ганароваму жыхару Бабруйскага раёна Міколу Аўрамчыку.

Мікола Якаўлевіч нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў вёсцы Плёсы нашага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Падчас акружэння ў чэрвені 1942-га быў узяты ў палон і вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. У 1949 го-дзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». З 1953 па 1980 гады з’яўляўся рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР.
Першыя вершы апублікаваў у 1937 годзе ў бабруйскай газеце «Камуніст».
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».
Нягледзячы на тое, што пастаянна жыве ў Мінску, Мікола Аўрамчык штогод наведваецца на родную Бабруйшчыну, якой прысвяціў нямала паэтычных радкоў. Знакаміты зямляк амаль штогод прымае ўдзел у свяце Пушкінскай паэзіі, якое ладзіцца ў аграгарадку Цялуша. Падчас аднаго з такіх святаў я запыталася ў паэта, што значыць для яго малая радзіма. Адказ быў простым і змястоўным: «Для мяне — гэта ўсё. Гэта мой край, мясціны, з якімі я з дзяцінства звязаны. Самае дарагое. Каб не малая радзіма мая, не Цялуша… не было б у жыцці са мной ўсяго таго, што ёсць. Тут царква, дзе мяне хрысцілі, школа, дзе мяне вучылі, бальніца, дзе мяне лячылі… Тут маё ўсё».
Дзякуй Вам вялікі, Мікола Якаўлевіч, ад усіх жыхароў Бабруйшчыны за тое, што ўславілі наш край, што сваёй творчасцю напаўняеце сэрцы любоўю і пяшчотай, вучыце шанаваць і любіць Радзіму, мясціны, адкуль пайшлі карані. Моцнага Вам здароўя.

Алена КАРПЕНКА.

КУТ ЛЮБЫ РАДЗІМЫ МАЛОЙ

Праклятай чужыны нявольніку
Калісьці прысніўся мне ў ёй,
Як вольнасць святая — свавольніку,
Кут любы радзімы малой.

Ен мне з геаграфіі школьніку
Запомніўся змалку навек
На мапе ў чатырохвугольніку
Між дзьвюх неаднолькавых рэк,
Якія з усходу і з захаду…

А з поўначы родны мой кут
Вядомая дзеліць шаша
І з поўдня, праз пэўныя захады
Начальства мясцовага, тут
Прайшла абласная мяжа.

Квадрат гэты з месцамі роднымі
Па цэнтры, як дыяганаль,
Дзьвюма дзеліць часткамі роўнымі
Чыгуначная магістраль.

Такім і прысніў яго ў думках я,
Што сплю з акрыялай душой
Паміж беларускай чыгункаю
З маскоўска-варшаўскай шашой.

Між слаўнай ракою Бярэзінай
І ейным прытокам Алой
У сне адпачыў я з паэзіяй
Далёкай радзімы малой.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем