Темы

Добрай службы вам, хлопцы!

Добрай службы вам, хлопцы!

DSC_0011Чарговая ўрачыстая адпраўка навабранцаў да месца тэрміновай воінскай службы прайшла ў Бабруйску ўчора. Па традыцыі праводзіць юнакоў у “школу мужнасці”, пажадаць шчаслівай службы, памахаць услед адыходзячаму транспарту, які даставіць заўтрашніх салдат непасрэдна ў іх воінскія часці, ля аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыяту сабраліся родныя, блізкія і сябры будучых абаронцаў Айчыны. І калі ў вачах бацькоў побач з гордасцю за сыноў чыталіся сум, шкадаванне і трывога (растанне ўсё ж такі не на месяц), то самі хлопцы трымаліся з годнасцю, у іх паводзінах адчувалася хіба толькі празмерная ўзрушанасць: смяяліся, жартавалі, фатаграфаваліся на памяць, абяцалі годна несці службу, да якой многія, як мы даведаліся, сур’ёзна рыхтаваліся загадзя: гартавалі, як кажуць, не толькі цела, але і дух.

Сярод апошніх —Мікалай Дзяркач з Плёсаў. Юнаку 22 гады, за плячыма — Бабруйскі аўтатранспартны каледж і сурёзная работа слесарам па рамонце аўтамабіляў, так што называе сябе ўжо бывалым. Размову вядзе стрымана, разважліва:

DSC_0009— Настрой, з якім іду служыць у войска — бадзёры. Лічу, праз гэта павінен прайсці кожны юнак. Тым болей прыемна, што службу буду несці недалёка ад дома, у Бабруйску — 147-й зенітна-ракетнай часці войск супрацьпаветранай абароны. Там служылі і зараз нясуць службу мае сябры, адозвы — станоўчыя. Разумею, што звыклы “хатні” лад жыцця прыдзецца памяняць на больш строгі салдацкі, але я да гэтага гатовы. Родныя да службы ў войску ставяцца станоўча (бацька ў свой час таксама быў салдатам), лічаць, што для мужчыны гэта добрая школа мужнасці. І я буду імкнуцца іх не падвесці.

Вялікай кампаніяй прыйшлі праводзіць яшчэ аднаго нашага суразмоўцу, Артура Сарокіна з Бабруйска. Хлопец расказвае, што марыў пра службу ў войску з дзяцінства. Пацвярджае гэта, далучыўшыся да нашай гутаркі, маці прызыўніка, Іна Мікалаеўна. Ад сябе дадае, што ўпэўнена ў арганізаванасці беларускага войска, справядлівасці ўзаемаадносін, якія пануюць паміж службоўцамі, і добра пастаўленай выхаваўчай рабоце, таму са спакойнай душой давярае камандзірам сына і спадзяецца, што вернецца хлопец дамоў сапраўдным мужчынам. Падтрымлівае разважанні маці і бацька заўтрашняга вайскоўца, у якога пра ўласную службу засталіся найпрыемнейшыя ўспаміны. Задаволены бацька і той акалічнасцю, што сын, як некалі ён, будзе несці службу ў войсках СПА. Ганарыцца Артурам і ягоная дзяўчына Ксенія. Вядома ж, прызнаецца, будзе надта сумаваць, таму пры любой магчымасці стане наведвацца ў госці да салдата.

… Але настаў час развітання. Апошнія словы пажаданняў на дарогу, апошнія парады, настаўленні, абдымкі, пацалункі… дзецям, бо заўтра яны — дарослыя, абаронцы Айчыны, нашага мірнага неба і нашага спакою.

Добрай службы вам, хлопцы, і хуткага вяртання дамоў.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Сяргея ПАДАЛЯКА.

 

Последние новости

Ваше здоровье

Дельфины, альпаки и щенки – нашли места в Беларуси для зоотерапии

30 марта 2025
Читать новость
Ваше здоровье

Подростковая наркомания — самая опасная. Памятка для родителей от педиатра поликлиники №2 Анны Киселевич

30 марта 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Рост арендной величины и базовый тариф на мобильные звонки. Рассказываем, что еще изменится в Беларуси с 1 апреля 2025 года

30 марта 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный слет-конкурс отрядов ЮИД прошел в Каменской школе

30 марта 2025
Читать новость
Человек и природа

Без осадков и до +18°С. Какой будет погода 30 марта

30 марта 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Три красавицы представили Бобруйский район на региональном отборочном этапе национального конкурса «Мисс Беларусь» в Могилеве

29 марта 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем