Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню пажылых люзей, сабрала ў Туголіцкім сельскім доме культуры на мінулым тыдні членаў мясцовай ветэранскай арганізацыі
Вітаючы пажылых людзей, старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар адзначыла, што Туголіцкая “пярвічка” — адна з найбольш дзейсных у раёне і з’яўляецца станоўчым прыкладам для іншых. Члены арганізацыі і іх нязменны лідэр і натхніцель — Тамара Пятроўна Парашчук — удзельнікі не толькі мясцовых, але і раённых мерапрыемстваў. Самым актыўным з іх, у тым ліку і старшыні пярвічкі, кіраўнік раённай арганізацыі ўручыла падчас урачыстасці знак “Ганаровы ветэран” і пажадала пажылым людзям галоўнага – здароўя і цеплыні родных. Быць заўсёды ў гушчы падзей, выкарыстоўваць любую магчымасць сустрэцца, глядзець на жыццё з аптымізмам заклікала прысутных член прэзідыума райсавета ветэранаў В.Ф. Фяклістава.
Алена КАРПЕНКА.