Темы

Канікулы, канікулы — цудоўная пара!

Канікулы, канікулы — цудоўная пара!

Лета — час адпачынку і аздараўлення. Сёлета, як і ў мінулыя гады, у раёне паклапаціліся, каб школьнікі пасля працяглага навучальнага года мелі магчымасць не толькі цікава адпачыць, але і аздаравіцца: “адарвацца” ад камп’ютара, набрацца станоўчых уражанняў, падсілкавацца вітамінамі.

CIMG6192Літаральна з пачатку летніх канікулаў на базе 13-ці навучальных устаноў раёна працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем у іх дзяцей. Ахвочыя да вандровак і актыўнага адпачынку школьнікі Варатынскай і Дзіцячай юнацкай спартыўнай школы агульнафізічнай падрыхтоўкі змогуць выкарыстаць такую магчымасць: на базе устаноў створаны турысцка-перасоўчыя лагеры. 45 школьнікаў проходзяць аздараўленне і праяўляюць свае працоўныя навыкі ў лагерах працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, якія дзейнічаць на базе Туркоўскага і Хімоўскага ВПК, а таксама Бортнікаўскай і Гарбацэвіцкай сярэдніх школ. Да таго ж, у Гарбацэвіцкай і Бортнікаўскай сфарміраваны студэнцкія атрады: іх байцы будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць на базе сельгасарганізацый: ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” і СВК “Гігант”. Таксама арганізаваны адпачынак дзяцей у лагерах з кругласутачным знаходжаннем.
Не засталіся без увагі дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі. 75 чалавек пройдуць аздараўленне ў лагеры “Мара”. Усяго ў летні перыяд змогуць аздаравіцца 654 школьнікі.
Да таго ж, ва ўсіх навучальных установах прадугледжана работа гурткоў па інтарэсах, спартыўных секцый і пляцовак. Апошнія працуюць да 21 гадзіны, складзены графікі адказных за функцыяванне гэтых спартыўных аб’ектаў. Такім чынам, летнія канікулы абяцаюць быць цікавымі, насычанымі спартыўнымі, пазнавальнымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі, запамінальнымі падарожжамі, новымі знаёмствамі — усім тым, што робіць іх незабыўнымі.
Што да лагераў з дзённым знаходжаннем, то дзецям у іх сумаваць не даводзіцца. Праграмы мерапрыемстваў прадугледжваюць і інтэлектуальны, і актыўны адпачынак на выпадак добрага надвор’я і непагадзі для розных узроставых груп.
Да прыкладу, выхаванцы лагера “Сонейка” Варатынскай СШ, як паведаміла выхавацель Г. Скіданава, ужо паспелі пабываць з экскурсіяй у гісторыка-краязнаўчым музеі ў в. Сычкава, пазнаёміцца з экспазіцыямі пра мінуўшчыну нашага краю і сучаснасць, пра легендарныя старонкі гісторыі і знакамітасцяў. Жывы інтарэс выклікала ў хлопчыкаў і дзяўчынак выстава работ Н. Свірыдавай з Асіповічаў — выкананыя ў розных тэхніках лялькі ў рост чалавека. Пасля наведвання музея выхаванцы “Сонейка” аддалі даніну памяці воінам, якія загінулі, вызваляючы Бабруйшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: наведалі магілу Героя Савецкага Саюза М.Р. Селязнёва, пастаялі ля дзота, дзе гэты мужны чалавек здзейсніў гераічны подзвіг, пабывалі на мемарыяльным комплексе “Курган славы”, прайшліся па Алеі герояў. І, нягледзячы на стомленасць ад паездкі — дзень выдаўся адзін з самых спякотных — дамоў вярнуліся ў прыўзнятым настроі: ад станоўчых уражанняў, ад пабачанага і пачутага. Вялікая ўвага ў лагеры надаецца прывіццю ў выхаванцаў любові да прыроды, беражлівых адносін да яе. З гэтай мэтай, падчас наведвання рэчкі, дзеці разам з выхавацелямі прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чысціня вакол нас”, займаліся, у меру сваіх сіл, ачысткай ад дробнага смецця тэрыторыі паўз ракі, дзе любяць адпачываць мясцовыя жыхары.
Цікава і захапляльна бавяць час выхаванцы лагера “Вясёлка”, які дзейнічае на базе Туркоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”. Мерапрыемстваў, па словах выхавацеля лагера А.А. Галавацкай, праводзіцца шмат, прычым, самых рознапланавых. Многа ўвагі ўдзяляецца спартыўнаму накірунку, бо рух для чалавека і асабліва дзіцяці, як вядома — гэта здароўе. Тое ж самае можна сказаць і пра правільнае харчаванне, з улікам якога распрацавана штодзённае меню. У рацыёне хлопчыкаў і дзяўчынак абавязкова прысутнічаюць гародніна, садавіна і багатыя на вітаміны сокі. Вяртаючыся да тэмы дзіцячай занятасці ў лагеры, адзначу, што планы ў педагогаў лагера Туркоўскага ВПК амбіцыйныя — пабываць з дзецьмі ў раённым музеі і Жлобінскім аквапарку.
Насычаную мерапрыемствамі праграму распрацавалі для выхаванцаў педагогі створанага на базе Міхалёўскага ВПК лагера “Усмешка”. Надоўга запомніцца дзецям, як заўважыла начальнік лагера Н.І. Бухал, незвычайна цікавы Дзень шукальніка скарбаў. Каб знайсці апошні, ўдзельнікам мерапрыемства трэба было пераадолець маршрут з 13-ю прыпынкамі — выканаць столькі ж заданняў самага рознага накірунку. Пераможцамі ў гэтым конкурсе сталі наймалодшыя выхаванцы — атрад “Непаседы”, за што атрымалі ў якасці ўзнагароды даволі нятанныя настольную гульню “Футбол” і канструктар “Лега”. А 10 чэрвеня юныя спартсмены пабывалі ў гасцях у сяброў — Хімоўскім ВПК: тут прайшла аздараўленчая спартакіяда сярод лагераў з дзённым знаходжаннем. З гордасцю паведамілі ў школе, што выхаванец “Усмешкі” Данііл Юшкевіч заняў 2-е месца па бегу на 30 м, за што быў узнагароджаны Ганаровай граматай ад аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама, і канструктарам — ад лагера. У дзень нашай размовы з начальнікам лагера ўзнёслы настрой быў у дзяўчынак, якія актыўна рыхтаваліся да конкурсу “Міні-Міс лагера!”: выраблялі касцюмы з падручных матэрыялаў, ладзілі прычоскі без расчоскі — менавіта гэтыя здольнасці “слабой паловы” збіралася ацэньваць “моцная”. А яшчэ ў лагеры паведамілі, што каб зрабіць адпачынак дзяцей насычаным і разнастайным, яны цесна супрацоўнічаюць з мясцовым домам культуры, калектыў якога начале з загадчыцай А.У. Тарасенка арганізаваў для дзяцей “Аўкцыён вясёлых гульняў” і тэатралізаванае відовішча “Прывітанне, лета!”, а 14 чэрвеня лагер “Усмешка” усім сваім складам наведае СДК і прыме ўдзел у конкурсе акцёрскага майстэрства ”Крэсцікі-нулікі”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Туман и преимущественно без осадков будет в Беларуси 25 декабря

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем