Темы

Сацыялізацыя падрастаючага пакалення ў сучасных умовах

У наш час падаўляючая большасць людзей з’яўляецца карыстальнікамі разнастайных інфармацыйных сродкаў. Камп’ютар, Інтэрнэт увайшлі ў сучаснае жыццё настолькі шчыльна, што мы ўжо не ўяўляем сабе, як можна жыць і працаваць без іх. Асабліва цесная сувязь з інфармацыйнымі сродкамі назіраецца ў дзяцей і моладзі. Яны аказваюць велізарны ўплыў на фарміраванне асобы маладога чалавека, і яшчэ невядома, чаго тут больш — станоўчага ці адмоўнага. Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што праводзячы ўсё больш і больш часу сам насам з інфармацыйнымі сродкамі, маладыя людзі самі сябе абмяжоўваюць у іншых сферах жыцця, на звычайныя зносіны проста не хапае часу. А гэта ўжо, у сваю чаргу, вядзе да пэўных праблем у сацыялізацыі падрастаючага пакалення.

Менавіта работа па тэме “Праблемы сацыялізацыі падрастаючага пакалення ў век усеагульнай камп’ютарызацыі інфарматыззацыі” і была прадстаўлена на раённай канферэнцыі навукова-даследчых работ, якая праводзілася ў лютым на базе Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ». Над гэтым праектам працавала Таццяна Бусел, вучаніца 11-га класа. Распрацоўка дадзенай работы праводзілася пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Сяргея Герасімовіча. Навукова-даследчы праект ўразіў членаў журы і быў адзначаны Дыпломам 2-й ступені.

Працуючы з літаратурай, аўтары работы прыйшлі да высновы, што сацыялізацыя — гэта працэс, з дапамогай якога індывід становіцца паўнавартасным членам грамадства, засвойваючы яго нормы і каштоўнасці, авалодваючы тымі альбо іншымі сацыяльнымі ролямі. Пры гэтым, старэйшае пакаленне перадае малодшым свае веды, фарміруе ў іх уменні, неабходныя для самастойнага жыцця. Так адно пакаленне змяняе другое, забяспечваючы пераемнасць культуры, уключаючы мову, каштоўнасці, нормы, звычаі, мараль.

На этапе сацыялагічнага даследавання было вырашана ахапіць апытаннем вучняў 6-11-х класаў Ленінскага ВПК і навучэнцаў Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа. Была распрацавана анкета з 20 пытанняў, адказы на якія і павінны былі паказаць уяўленні навучэнцаў аб сучасных інфармацыйных сродках. У сацыялагічным апытанні прынялі ўдзел 80 рэспандэнтаў. Гэта 40 вучняў школы і 40 навучэнцаў каледжа.

Аналіз сацыялагічнага даследавання дазволіў зрабіць наступныя высновы:
— адной з характэрных рыс сучаснай навучэнскай моладзі з’яўляецца яе залежнасць ад розных інфармацыйных сродкаў, прычым з часам яна ўсё больш і больш паглыбляецца;
— небяспечным праяўленнем камп’ютарнай залежнасці з’яўляецца гульнявая залежнасць навучэнцаў, якая вядзе да паступовай падмены рэальнага жыцця віртуальным светам;
— Інтэрнэт стаў такой жа неад’емнай часткай жыцця нашага грамадства, якімі раней былі кнігі ці тэлебачанне. На нашу думку, глабальная сетка сама па сабе не нясе сур’ёзнай пагрозы чалавецтву, небяспеку ўяўляюць сацыяльныя наступствы своеасаблівай “інтэрнэтызацыі” грамадства — нараджэнне новага тыпу чалавека, які не ўяўляе сябе без сувязі з Інтэрнэтам;

— адным з важных бакоў жыцця сучаснай моладзі становіцца яе “жыццё” ў разнастайных сацыяльных сетках: амаль усе навучэнцы каледжа і большасць школьнікаў у працэсе сталення ўсё глыбей і глыбей захопліваюцца светам віртуальных зносін, якія выцясняюць з нашага жыцця зносіны рэальныя;
— інфармацыйныя сродкі і Інтэрнэт становяцца аднымі з галоўных механізмаў сацыялізацыі, выцясняючы традыцыйныя дагэтуль непасрэдныя зносіны.

У сваёй рабоце аўтары падкрэсліваюць, што традыцыйны працэс сацыялізацыі ў сучасных умовах ужо неэфектыўны.
У нашым грамадстве выспявае шэраг новых сацыяльных праблем, такіх як камп’ютарная і інфармацыйная залежнасць, Інтэрнэт-залежнасць, віртуалізацыя рэчаіснасці, крызіс зносін. Падрастаючае пакаленне фарміруецца ва ўмовах своеасаблівай кіберсацыялізацыі, калі ў чалавека ўзнікае цэлы шэраг новых чаканняў і інтарэсаў, матываў і мэт, запатрабаванняў і ўстановак, а таксама формаў псіхалагічнай і сацыяльнай актыўнасці, непасрэдна злучаных з інфармацыйнай прасторай — фактычна новай віртуальнай жыццёвай прасторай чалавека. Безумоўна, усё большая і большая інфарматызацыя — працэс аб’ектыўны, непазбежны і незваротны. Пагрозу будучыні грамадства нясе не ён сам па сабе, а яго сацыяльныя наступствы і галоўнымі з іх, на думку аўтараў, з’яўляюцца віртуалізацыя рэчаіснасці і крызіс зносін.

У сувязі з гэтым, важнейшымі задачамі першасных інстытутаў сацыялізацыі — сям’і і школы — на сучасным этапе развіцця грамадства становяцца ажыўленне непасрэдных зносін, недапушчэнне паглынання падрастаючага пакалення Інтэрнэт-прасторай, прыцягненне моладзі да іншых сфер жыцця, далучэнне іх да вырашэння грамадска-значных праблем.Тыя змяненні, якія адбываюцца ў сацыялізацыі моладзі, у наш час — працэс непазбежны. Ен не можа ацэньвацца адназначна станоўча ці адмоўна. Але разумець, што адбываецца з падрастаючым пакаленнем, з іх светапоглядам проста неабходна!

Галіна СМІРНОВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ».

Последние новости

Общество

10 новых функций появятся в Telegram

5 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем