Темы

Вызначаны пераможцы раённага конкурсу

З мэтай выяўлення, абагульнення і распаўсюджвання вопыту лепшых педагогаў раёна, павышэння прафесійнага майстэрства настаўнікаў, развіцця іх творчай ініцыятывы ў студзені сёлетняга года прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

Сёлета, у адрозненне ад папярэдніх год, конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях. На перамогу ў намінацыі “Фізіка і інфарматыка” прэтэндавалі 3 настаўнікі, “Замежная мова” — 2, “Фізічная культура і здароўе” — 3, “Гісторыя. Грамадазнаўства. Геаграфія. Хімія. Біялогія” — 4 настаўнікі. За права быць найлепшым выхавацелем дашкольнай адукацыі спаборнічала 7 педагагічных работнікаў.

Пераможцаў раённага этапу конкурсу журы вызначыла па выніках вывучэння іх вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці: відэазаняткаў і відэаўрокаў. Імі прызнаны ў намінацыях: “Фізіка і інфарматыка” — Т.В. Пузына, настаўнік інфарматыкі Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, “Выхавацель дашкольнай адукацыі” — І.І. Кісялёва, выхавацель дашкольнай групы Осаўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”.

У час, калі нумар рыхтаваўся да друку, стала вядома, што Т.В. Пузына, па выніках завочнага адборачнага туру, запрошана да ўдзелу ў фінале абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу.

А. Карпенка

Последние новости

Общество

Прагаласаваць — абавязак кожнага

14 января 2025
Читать новость
Общество

Процесс перехода на единый сельхозналог разъяснили в инспекции МНС РБ по Могилевской области

14 января 2025
Читать новость
Актуально

У “Харчавіку-Агра” пабыла дэлегацыя з Узбекістана

14 января 2025
Читать новость
Общество

В Минздраве разъяснили порядок выдачи больничных и справок

14 января 2025
Читать новость
Актуально

Новые министры и неожиданные ротации в посольствах. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

14 января 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси с 1 января 2025 года повысился размер семейного капитала

14 января 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.