Прайшоў семінар-нарада
Да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання засталося крыху болей месяца. З мэтай падрыхтоўкі да іх 18 лютага ў райвыканкаме прайшоў семінар-нарада для старшынь і сакратароў сельскіх тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій. Удзел у яго рабоце прыняў кіраўнік раёна А.В. Осіпаў, а таксама намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава, старшыня райсавета дэпутатаў Л.А. Баркоўскі, іншыя адказныя работнікі райвыкама і прадстаўнікі службаў: РАУС, МНС, у задачу якіх уваходзіць забеспячэнне законнасці, грамадскага правапарадку і супрацьпажарнай бяспекі падчас выбарчай кампаніі.
Па словах старшыні раённай выбарчай камісіі В.М. Казлова, мерапрыемства стала своеасаблівай вучобай для членаў камісій: многія са старшынь узначалілі іх упершыню і маюць патрэбу ў метадычных рэкамендацыях. Таму галоўная задача, якая ставілася — навучыць асноўным момантам выбарчай кампаніі, адказаць на пытанні, якія хвалююць членаў выбарчых камісій. Удзельнікі семінара атрымалі неабходную метадычную дакументацыю, азнаямленне з якой дасць магчымасць актыўна прымяняць яе падчас выбараў.
В.М. Казлоў спыніўся на асноўных аспектах Выбарчага кодэкса з улікам тых змен, якія ўнесены парламентам краіны ў снежні мінулага года. Вялося абмеркаванне і такіх важных пытанняў, як выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых на фінансаванне выбарчай кампаніі, ідэалагічнае забеспячэнне правядзення выбараў, інш.
А. В. Осіпаў звярнуў увагу прысутных на значнасці сёлетняй выбарчай кампаніі і яе складанасці: выбары адбудуцца як у сельскія Саветы, так і ў раённы, і абласны Саветы дэпутатаў. Старшыня райвыканкама нацэліў удзельнікаў семінару на павелічэнне адказнасці за выкананне тых абавязкаў, якія ўскладзены канкрэтна на кожнага з іх.
Алена КАРПЕНКА