Увага — да сацыяльных пытанняў
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава падняла пытанне працоўнай незанятасці многіх бацькоў, якія маюць непаўналетніх дзяцей і чые сем’і прызнаны праблемнымі. Бацькоў, якія жывуць выключна на сродкі ад дзіцячай дапамогі, па выніках апошняй рэйдавай праверкі ў раёне выяўлена 29. Сітуацыя па кожным вывучаецца, прадпрымаюцца меры па іх працаўладкаванні.
Закрануўшы пытанне скарачэння работы рэйсавых аўтобусаў — такая прапанова паступіла ад аўтапарка, які ажыццяўляе перавозкі — Святлана Носава адзначыла, што з-за негатыўных адозваў з боку мясцовых жыхароў на дадзеную прапанову змен у рабоце рэйсавых аўтобусаў да пас. Туголіца не прадугледжана.
Алена КАРПЕНКА.