Будаўніцтва ферм трэба паскорыць
Востра стаяла на планёрцы і пытанне будаўніцтва і рэканструкцыі малочна-таварных ферм у сельгасарганізацыях раёна. Гэтая работа, па словах старшыні райвыканкама, вядзецца не дастатковымі тэмпамі. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў далажылі аб тым, што дакладна ў гэтым накірунку зроблена ў кожнай гаспадарцы, якія маюцца праблемы і як іх збіраюцца вырашаць.
Алена КАРПЕНКА.