Абкоску тэрыторый — на першы план
Менавіта з пытання абкоскі дарог і населеных пунктаў ад непатрэбнай расліннасці пачалася ў гэты панядзелак рабочая нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі. Для гэтай мэты, па словах кіраўніка раёна, павінна быць задзейнічана ўся неабходная тэхніка як дарожных службаў, так і сельсаветаў. Што да апошніх, то, як далажыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, пераважная большасць касілак, якія маюцца на балансе мясцовых выканкамаў, да эксплуатацыі гатова, на тэрыторыі асобных саветаў да абкоскі ўжо прыступілі. З надыходам летніх канікулаў да гэтых работ, як было адзначана, будуць прыцягнуты студэнты і старшакласнікі. З мэтай зрабіць абкоску больш таннай, значныя тэрыторыі будуць абкошвацца тэхнікай камунальшчыкаў, дарожных служб, а не ручнымі касілкамі, як гэта было раней.
Алена КАРПЕНКА.