Темы

Абмяркоўваліся надзённыя пытанні

Рабочую нараду з намеснікамі старшыні райвыканкама і начальнікамі аддзелаў, старшынямі сельсаветаў, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў гэты панядзелак правёў першы намеснік старшыні райвыканкама Валерый Сяргейчык. Пытанні, на якіх акцэнтавалася ўвага, тычыліся надзённых праблем і задач на бліжэйшы тыдзень.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, робячы даклад, яшчэ раз звярнула ўвагу прысутных на неабходнасці забяспечваць выкананне ўсіх без выключэння прагнозных паказчыкаў, тым самым садзейнічаць павышэнню ўзроўня жыцця людзей.  

Дакладваючы аб стане будаўніцтва бульбасховішчаў на тэрыторыі раёна — пытанні надзвычай значным на гэты час — начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алег Барэйша адзначыў, што работы на дадзеных аб’ектах вядуцца згодна вызначанага графіка. 

Вялася размова і пра актуальнае на гэтую пару пытанне падрыхтоўкі народнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона. Як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна Міргародская, пашпарты гатоўнасці на раніцу панядзелка не атрымалі 5 цепласпажыўцоў з 21.  Цеплакрыніцы да зімы падрыхтаваны, ва ўсіх без выключэння пашпарты гатоўнасці маюцца. Што да нарыхтоўкі мясцовых відаў паліва, то і дровы, і дранка УКП “Жылкамунгас”, па словах Галіны Міргародскай, нарыхтоўваюцца згодна графіка.   

Не губляе актуальнасці і пытанне зносу непрыгодных для жыцця дамоў, згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі падкрэсліў, што з пачатку дзеяння Указа шмат такіх дамоў ліквідавана, але нямала яшчэ і застаецца. З улікам таго, што завяршыць работы неабходна да канца года, знос такіх дамоў будзе актывізаваны. Працягваючы тэму  добраўпарадкавання і навядзення чысціні на зямлі, Леанід Баркоўскі  адзначыў, што паўплываць на станоўчае вырашэнне сітуацыі можна толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых. Канкрэтныя даручэнні адносна навядзення парадку былі дадзены кожнай службе.

1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей. Аб мерапрыемствах, якія былі прымеркаваны да гэтага дня і прайшлі на тэрыторыі нашага раёна, далажыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава.   

Акрамя таго, Святлана Сяргееўна нагадала старшыням сельсаветаў прадставіць у райвыканкам інфармацыю аб выніках абследавання домаўладанняў, дзе пражываюць непаўналетнія дзеці, мнагадзетныя сем’і і пажылыя адзінокія грамадзяне, на прадмет пажарнай бяспекі.

Робячы даклад аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна, начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін адзначыў, што сярод іншых відаў крадзяжоў, якія адбыліся на мінулым тыдні, зноў значыцца крадзеж жывёлы. Гэта ўказвае, што праблемы з арганізацыяй вартавой аховы ў гаспадарках раёна па-ранейшаму маюць месца. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем