Темы

Уборачныя работы працягваюцца

На рабочай планёрцы ў райвыканкаме, якую ў гэты панядзелак правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, абмяркоўваліся надзённыя пытанні і ставіліся задачы на бягучы тыдзень.

Робячы справаздачу аб справах у раслінаводчай галіне, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што ў раёне гэтым часам праводзіцца ўвесь комплекс запланаваных на восень работ. Сярод асноўных, вядома ж, сяўба азімых, якую ў асобных гаспадарках ужо завяршылі. Працягваецца ўборка кукурузы на зялёную масу, а ў філіяле “Варатынь” РУП “БЗ ТДіА” — і на зерне. Ва ўсіх сельгасарганізацыях прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. На раніцу панядзелка 11 працэнтаў ад агульнай колькасці занятых пад культуру плошчаў ужо было ўбрана. Ураджайнасць у сярэднім па раёне склала 397 ц/га, найвышэйшы яе паказчык (526 ц/га) — у  СВК “Калгас імя А. Неўскага”. Актыўна, як было адзначана, у гаспадарках капаюць бульбу. Самая высокая ўраджайнасць (451 ц/га) у СВК “Гігант”, другі паказчык (339 ц/га) — у філіяле “Варатынь”, трэці (303 ц/га) — у СВК “Калгас імя А. Неўскага”. Прыступілі ў раёне да ўборкі кармавых караняплодаў. Працягваюць убіраць гародніну.

Падводзячы вынікі абмеркаванага, кіраўнік раёна парэкамендаваў не забывацца на культуру земляробства: там, дзе патрабуецца абкоска палёў, выконваць яе своечасова і якасна, не чакаючы заўваг з боку. Тое самае тычыцца і населеных пунктаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем