Здароўем нельга пагарджаць
Робячы на планёрцы справаздачу, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава засяродзіла ўвагу прысутных на найбольш значных мерапрыемствах мінулага і бягучага тыдняў, сярод якіх спаборніцтвы па міні-футболе, апошні званок ва ўстановах адукацыі, пачатак работы летніх аздараўленчых пляцовак і лагера “Бабраня-2010”, а таксама пасяджэнні міжведамаснага савета па каардынацыі дзейнасці па фарміраванні здаровага ладу жыцця, раённай камісіі па справах непаўналетніх, святкаванне 4 чэрвеня Дня Пушкінскай паэзіі ў Цялушы.
Як негатыўнае, намеснік старшыні адзначыла той факт, што прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна не заключаны дагаворы на вакцынацыю калектываў супраць грыпу. Між тым, тэрмін, да якога апошнія павінны быць заключаны, заканчваецца 31 мая. На выпраўленне сітуацыі застаецца ўсяго 2 дні.
Алена КАРПЕНКА.