Ва ўчастковых — новыя графікі дзяжурстваў
З мэтай забеспячэння бяспекі жыхароў населеных пунктаў, раённым аддзелам унутраных спраў, як адзначыў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, вырашана памяняць графік работы ўчастковых міліцыянераў: падоўжыць час іх знаходжання на падведамасных тэрыторыях. Згодна новаму графіку, дзяжурства будзе ажыццяўляцца ў дзве і нават тры змены. Новы графік дзяжурстваў участковых у бліжэйшыя дні будзе даведзены старшыням сельскіх і пасялковага саветаў дэпутатаў, а таксама змешчаны на сайце райвыканкама. Да аховы парадку плануецца прыцягнуць таксама і дружыннікаў з ліку грамадскасці.
Алена КАРПЕНКА.