Темы

Шанц праявіць сябе

У сапраўднае свята ператварыўся для людзей з абмежаванымі магчымасцямі агляд-конкурс “Алё, мы шукаем таленты!” на лепшага песеннага выканаўцу сярод жыхароў раёна.

Арганізатарамі мерапрыемства стала Бабруйская раённая грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства інвалідаў” пад кіраўніцтвам яе старшыні Мікалая Самонава. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі аддзела культуры райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна, ГА “Чырвоны крыж”, а таксама старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў” Сяргей Кузьмін, які даў высокую ацэнку рабоце арганізацыі раёна і падкрэсліў, што ў вобласці за апошнія гады намеціліся, у тым ліку і намаганнямі абласной арганізацыі інвалідаў, станоўчыя зрухі па адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве.

Конкурс ладзіўся з мэтай вылучыць лепшага вакаліста з ліку інвалідаў для далейшага яго ўдзелу ў абласным этапе, а калі пашчасціць, то і рэспубліканскім, які пройдзе ў межах “Славянскага базару” у Віцебску. Аднак, як прызнаўся ў нашай размове Мікалай Самонаў, — для сябе галоўную мэту ён ставіў нават у іншым: аб’яднаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, даць усім жадаючым шанц праявіць сябе, прадэманстраваць свае здольнасці і проста іх “расштурхаць”.

Хачу сказаць, што гэтая задумка сапраўды ўдалася. Зала была поўная людзей, і канцэрт прайшоў на адным дыханні.

Я незнарок называю канцэрт, бо пра конкурс, як мне здаецца, яго ўдзельнікі забыліся адразу ж пасля таго, як апошні быў аб’яўлены. Зразумела, усе, хто выходзіў на сцэну, хваляваліся, і, без сумнення, болей, чым хвалююцца людзі, магчымасці якіх не абмежаваны, аднак атмасфера мерапрыемства была настолькі шчырай, падтрымка зала настолькі цёплай, што, упэўнена, пазайздройсцілі б нават зоркі эстрады.

Як на любым конкурсе, песні былі рознай тэматыкі і рознага жанру. Не абыйшлося без любімага народнага — частушак, у якім ўдзельнікі, у тым ліку і Раіса Бурак з Вялікіх Бортнікаў — дэманстравалі сапраўднае майстэрства. Кожны з іх па-свойму заслугоўваў увагі, асабліва ўлічваючы тое, што іншым нялегка было нават на сцэну падняцца. Але ўпэўнена: у той момант, калі ім дарылі дружныя апладысменты, падтрымлівалі словамі “малайчына”, “брава”, людзі забываліся на свае праблемы, поўніліся радасцю, і ўжо гэта рабіла конкурс святам.

Сапраўдны шквал авацый выклікала выступленне Вадзіма Галіноўскага з Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната (на здымку). Выдатныя вакальныя дадзеныя хлопца не пакінулі раўнадушнымі нікога. Дарэчы, менавіта Вадзім стаў пераможцам раённага конкурсу і прыме ўдзел у абласным яго этапе. Другое месца журы прысудзіла Аляксандру Зайчанка з вёскі Бярэзавічы, трэцяе — Алегу Печанкову, таксама з Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Ну а прыз сімпатый гледачоў — і з гэтым пагадзіўся ўвесь зал, дастаўся самаму юнаму ўдзельніку: дзевяцігадоваму Максіму Пракоф’еву з вёскі Кавалі, які і спяваў, і чытаў верш пра самае галоўнае, у чым маюць патрэбу людзі, і асабліва з абмежаванымі магчымасцямі, — сапраўдных, верных сяброў. 

Як і было агаворана ўмовамі агляду-конкурсу, яго пераможцы, на сродкі ад узносаў членаў раённай арганізацыі інвалідаў, атрымалі грашовыя прэміі ад 50 да 100 тысяч рублёў, якія пад гучныя апладысменты зала ўручыў Мікалай Самонаў.

Конкурс завяршыўся, падараваўшы і ўдзельнікам, і гасцям мерапрыемства выдатны настрой. А ў Мікалая Іванавіча ўжо новыя задумкі наконт таго, як напоўніць жыццё членаў арганізацыі, людзей, чые магчымасці па той ці іншай прычыне сталі абмежаванымі, прыемнымі ўражаннямі, а заадно і верай, што яны такія ж, як і ўсе людзі на зямлі.

 P.S. Бабруйская раённая грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства інвалідаў” і асабіста Мікалай Самонаў выказваюць словы прабачэння ўдзельнікам конкурсу за немагчымасць забяспечыць іх транспартам — сродкі арганізацыі абмежаваныя.

 Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: Беларусь и Тульская область России способны достичь товарооборота в $1 млрд

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем