Лiчба ахвяраў вады павялiчваецца
Як паведаміў начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў, праблема бяспечных паводзін грамадзян на вадзе і неабходнасць прафілактычнай работы з насельніцтвам ў гэтым накірунку не губляюць актуальнасці: лічба ахвяраў вады на вадаёмах раёна ў гэтым купальным сезоне павялічылася: 2 чалавекі загінулі на мінулым тыдні.
Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў міліцыі — парушальнікі антыалкагольнага заканадаўства і правілаў дарожнага руху. Усяго на мінулым тыдні супрацоўнікамі ДАІ было выяўлена 272 выпадкі парушэнняў правілаў дарожнага руху, сярод іх адзін — кіраванне транспартам у нецвярозым стане.
Алена КАРПЕНКА.