Кармы павінны быць якаснымі
Абмяркоўваючы на планёрцы ў райвыканкаме ход касьбы траў і нарыхтоўку кармоў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі ўжо ў каторы раз звярнуў увагу на якасць апошніх. Тэхналогія закладкі сенажу і сіласу, адзначыў кіраўнік раёна, павінна строга выконвацца. Гэтак жа строга павінен ажыццяўляцца кантроль за закладкай з боку адпаведных службаў. На раніцу панядзелка, як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, у цэлым па раёне было скошана 1340 гектараў. Пры гэтым, з яго слоў, выклікаў непаразуменне той факт, што асобныя з СВК, у тым ліку “Калгас імя А. Неўскага”, “Калгас імя Дзяржынскага” — да нарыхтоўкі кармоў не прыступілі, і гэта пры тым, што іх аб’ёмы ў гаспадарках даволі значныя. Было адзначана і тое, што, за малым выключэннем, уся жывёла гэтым часам выпасаецца, у тым ліку і ў летніх лагерах. Што да раслінаводчай галіны, то, завяршыўшы сяўбу, сельгасарганізацыі актыўна вядуць хімпраполкі яравых культур.
Алена КАРПЕНКА.