Да нарыхтоўкі корму — з адказнасцю
Падыход да нарыхтоўкі зялёнага корму павінен быць самы адказны — адзначыў на планёрцы ў гэты панядзелак старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі. Па словах кіраўніка раёна, гэта тычыцца, у першую чаргу, тых гаспадарак, дзе паказчык нарыхтаваных на ўмоўную галаву кармавых адзінак ніжэйшы за сярэднераённы. А ўвогуле, як агучыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, на раніцу панядзелка ў раёне было нарыхтавана 28 працэнтаў ад задання сена, 64 — сянажнай масы і 9 — сіласу. Траў першага ўкосу ў цэлым па раёне скасілі 90 працэнтаў ад плану. У пераважнай большасці гаспадарак касьбу завяршылі. Аддаючы перавагу корманарыхтоўцы, у гаспадарках, між тым, не забываюцца і на іншыя сельгасработы: вывозіцца на палі пад азімую сяўбу арганіка, падсейваюцца мнагалетнія травы, вядзецца падкормка азотам кукурузы.
Алена КАРПЕНКА.