Темы

Дарогі франтавыя незабыўныя

Колькі часу трэба чалавеку, каб начыста сцерці з памяці страшныя, жахлівыя, галодныя гады вайны? Той, хто праз яе прайшоў, упэўнены: адрэзку ў адно жыццё, няхай і не кароткае,  няхай і напоўненае прыемнымі жыццёвымі падзеямі — недастаткова. І чым болей паглыбляешся ва ўспаміны, тым больш здзіўляешся: як толькі ўдалося выжыць?

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Савельевіч Кот з Вялікіх Бортнікаў, як і многія равеснікі-аднавяскоўцы, трапіў на фронт у 1944 годзе, пасля таго, як савецкія войскі вызвалілі родную Бабруйшчыну ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. На той час ён быў дваццацігадовым юнаком. У год, калі пачалася вайна, якраз скончыў дзесяць класаў мясцовай школы, марыў пра далейшае навучанне…

— Адразу пасля мабілізацыі прыехалі купцы, — прыгадвае стары салдат. — Сталі нас адбіраць: каго ў пяхоту, каго яшчэ куды, а мяне ў артылерыю. Так стаў артылерыстам, у гэтай якасці і пачалося для мяне ваеннае жыццё. Кірунак трымалі на захад. Прайшлі нашыя гарады: Нясвіж, Слонім, затым  Польшчу, Усходнюю Прусію і нарэшце Кенігсберг. Баі былі кровапралітнымі, праціўнік разумеў, што набліжаецца канец яго панаванню, і ўпарціўся як ніколі. Штораз пасля бою не далічваліся сяброў…

Пад Кенігсбергам застаў Мікалая Савельевіча і Дзень Перамогі, 9 мая.

— Калі дазналіся, што Германія капітулявала, — успамінае ветэран, — радасці не было канца. Не верылася, што вораг скарыўся і можна будзе вольна жыць на сваёй зямлі.

Праўда, дамоў у 1945-м Мікалай Савельевіч не вярнуўся. Даслужваў, як ён гаворыць, на Кубані, на аднаўленні Калінінграда.

— Час гэта таксама быў нялёгкі: жылі ў вагончыках, не даядалі, з раніцы да цемені працавалі на будаўніцтве чыгункі, у якой пасляваенная краіна мела вялікую патрэбу. Але былі маладымі, радаваліся, што вайна скончылася, што засталіся жыць, што кожны дзень набліжае сустрэчу з роднай старонкай, што можна будзе працягнуць вучобу.

Праўда, апошняга Мікалаю Савельевічу здзейсніць не давялося. На радзіме яго сустрэла разбураная гаспадарка, не было нават каровы, без якой на тую пару цяжка было абыйсціся. І замест вучобы ў вышэйшай навучальнай установе, куды падаліся некаторыя з яго аднагодкаў, стаў працаваць у гаспадарцы. На працягу года вёў у калгасе ўлік, затым вывучыўся на механізатара. З 1950 года і да самай пенсіі працаваў на трактары. Ды як працаваў! Нездарма ж узнагароджаны  Дыпломам пераможцы. Тут жа ў гаспадарцы цялятніцай працавала і жонка Мікалая Савельевіча, з якой выгадавалі дваіх дзяцей, якая і цяпер яго лепшы сябра і дарадчык.

Жыццё склалася,  лічыць Мікалай Савельевіч: радуюць дзеці, унукі і праўнукі, для якіх ветэран жадае галоўнага — каб не было вайны. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем