Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача № 1
На гэтым тыдні, як адзначыла ў сваёй справаздачы намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, аддзел эканомікі сумесна з эканамістамі прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна плануюць ўзмоцнена працаваць над даручэннем губернатара вобласці Пятра Рудніка па распрацоўцы комплекса мер, накіраваных на выкананне прагнозных паказчыкаў сёлетняга года. Акрамя таго, на тыдні сумесна з аддзелам архітэктуры і будаўніцтва, іншымі зацікаўленымі службамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў будзе праведзена рабочая нарада па пытанні выканання даведзенага раёну задання па развіцці рэкламы. Дарэчы, на тое, каб зняць усе праблемныя пытанні, звязаныя з укараненнем рэкламы, кіраўнік раёна адвёў усяго тыдзень.
Алена КАРПЕНКА.