Сяўбу ярыны неабходна актывізаваць
Значная ўвага на планёрцы была ўдзелена пытанням, звязаным з пасяўной кампаніяй і веснавымі палявымі работамі. Па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Валерыя Сяргейчыка, яравымі культурамі ў раёне засеяна палова ад запланаваных плошчаў, глебы пад ярыну падрыхтавана 72 працэнты ад задання. Што да ранніх яравых — зерневых і зернебабовых культур, то іх сяўба ў стадыі завяршэння. Пры гэтым ячменю на раніцу панядзелка было пасеяна 98 працэнтаў ад плану, аўсу — 108, пшаніцы — 93 працэнты, зернебабовыя культуры таксама дасейваюцца. Сяўбой кукурузы (у тым ліку і на зерне) займаліся пакуль толькі ў ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. На гэтым тыдні, як адзначыў Валерый Сяргейчык, дадзеную культуру будуць сеяць і ў іншых гаспадарках. Што да сяўбы цукровых буракоў, то кіраўнік раёна ўказаў яе, як, дарэчы, і сяўбу кукурузы, паскорыць.
Алена КАРПЕНКА.