Выплаты завершаны
На мінулым тыдні, па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, у раёне завяршылі выплату матэрыяльных дапамог ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за невыкарыстаныя пуцёўкі на аздараўленне. Было адзначана таксама, што пераможцам спартакіяды сярод аграгарадкоў раёна прызнаны аграгарадок Цялуша. На гэтым тыдні, як адзначыла Святлана Носава, пройдзе нарада рабочай групы па пытаннях развіцця аграэкатурызму ў раёне, а таксама кірмаш вакансій для грамадзян, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, у межах акцыі “Крок насустрач”.
Алена КАРПЕНКА.