Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача №1
У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая выказала занепакоенасць тым фактам, што па выніках работы за тры месяцы бягучага года раёнам можа быць не выкананы даведзены на гэты перыяд паказчык па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал. Асаблівага кантролю, па словах Тамары Рудой, патрабуюць заданне па росту заработнай платы, якое за люты ў цэлым па раёне не было выканана, і заданне па здачы металалому. Працэнт выканання апошняга за 2 месяцы года склаў крыху болей за 50 працэнтаў. Зразумела, што такі стан спраў, па словах намесніка старшыні, не можа задаволіць, таму кіраўнікам, якія дапусцілі невыкананне кантралюемых паказчыкаў, настойліва рэкамендавана выправіць сітуацыю па выніках работы за тры месяцы года. На кантролі, па словах Тамары Рудой, правядзенне аўкцыёнаў па продажу і прыцягненні ў дзяржаўны абарот аб’ектаў нерухомасці, якія дагэтуль не выкарыстоўваліся.
Алена КАРПЕНКА.