Увагу эколагаў — да прыватнага сектара
Заслухаўшы справаздачу галоўнага санітарнага ўрача Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Валянціны Парахневіч і начальніка гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Грашчанкова аб праведзенай за мінулы тыдзень рабоце, у прыватнасці, абследаванні эколагамі шэрагу сельгасарганізацый і вынясенні апошнім пратаколаў і прадпісанняў, кіраўнік раёна даў указ звярнуць асаблівую ўвагу на прыватны жыллёвы сектар. Нягледзячы на сышоўшы снег, іншыя гаспадары не спяшаюцца наводзіць парадак і чысціню на падворках і калядваровых тэрыторыях, што негатыўна сказваецца на агульным выглядзе населеных пунктаў. Аналагічнае даручэнне было адрасавана і старшыням сельсаветаў.
Алена КАРПЕНКА.