У школьнікаў — канікулы
У раёне, па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, працягваецца акцыя «Крок насустрач», накіраваная на падтрымку і працаўладкаванне асоб, якія вызвалены з месцаў пазбаўлення волі. На мінулым тыдні з іх удзелам прайшло пасяджэнне, наладжанае РАУС і пракуратурай раёна, а ў яго межах — кірмаш вакансій, дзе грамадзянам дадзенай катэгорыі дапамагалі вызначыцца з занятасцю. Між тым, Святлана Носава звярнула ўвагу на той факт, што далёка не ўсе з арганізацый, у тым ліку сельскагаспадарчых, якія маюць патрэбу ў сезонных рабочых, прынялі ўдзел у кірмашы. Такія адносіны да правядзення мерапрыемстваў, дзе вырашаюцца значныя для ўсяго раёна праблемы, па словах Святланы Сяргееўны, — недапрацоўка ў першую чаргу кіраўнікоў гэтых арганізацый.
Намеснік старшыні адзначыла і тое, што з панядзелка ў вучняў пачаліся веснавыя канікулы. 200 дзяцей раёна адпачываюць на школьных аздараўленчых пляцоўках. У асноўным гэта дзеці з сацыяльна-небяспечных і малазабяспечаных сямей.
Алена КАРПЕНКА.