Сумесна папярэдзіць злачынствы
Робячы справаздачу аб крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна, начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін завастрыў увагу на тым, што асноўная частка злачынстваў — крадзяжы, у тым ліку і дзяржаўнай маёмасці. У сувязі з гэтым ён прапанаваў кіраўнікам прадпрыемстваў праводзіць сумесныя рэйдавыя праверкі, якія дазволяць папярэдзіць значную частку злачынстваў і захаваць дзяржаўную маёмасць.
Алена КАРПЕНКА.