Справы сельскагаспадарчыя
Гаспадаркі раёна актыўна ўключаюцца ў веснавыя палявыя работы, — паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык. Гэтым часам падсейваюцца мнагалетнія травы, нарыхтоўваецца і вывозіцца на палі арганіка, вядзецца падкормка хлорыстым каліем сенакосаў і пашы. Грошы на набыццё паліва для палявых работ у гаспадарках маюцца. Што да мінеральных угнаенняў, то яны, згодна вызначаных графікаў, будуць паступаць у раён да 15 мая.
Спыняючыся на пытаннях жывёлагадоўлі, Валерый Сяргейчык адзначыў, што валавая вытворчасць малака ў раёне на ўзроўні мінулага года. Пры гэтым праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на яе павелічэнне.
Алена КАРПЕНКА.