І зноў крадзяжы
Як далажыў на планёрцы начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў, з 14 зарэгістраваных злачынстваў, якія былі ўчынены на тэрыторыі раёна за мінулы тыдзень, 9 — крадзяжы (4 раскрыты), у тым ліку 1 дзяржаўнай маёмасці: на малочна-таварнай ферме СВК “Гігант” прапала 2 цяляці. І гэта пры тым, што на аб’екце маецца вартавая ахова? Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Супрацоўнікамі РАУС было ліквідавана 50 літраў самагоннай брагі. А вось інфармацыя з аддзялення ДАІ парадавала: на тыдні не зарэгістравана ніводнага п’янага вадзіцеля.
Алена КАРПЕНКА.