Темы

Дастойная павагі

Згодна з планам работ аддзела адукацыі Бабруйскага райвыканкама ў лістападзе мінулага года прайшоў раённы агляд-конкурс “Лепшы выхавацель года”. Яго пераможцам была прызнана А.А. Пляшкевіч (на здымку), выхавацель дашкольнай групы Глушанскага ВПК «Дзіцячы сад-школа». Яна ж была дэлегавана і на ўдзел у абласным этапе дадзенага конкурсу, які напярэдадні веснавых свят прайшоў у Магілёве.

Удзел у абласным этапе прынялі 25 педагогаў-дашкольнікаў вобласці. Аксана Аляксандраўна ўвайшла ў шасцёрку фіналістаў, ад прызавога 3-га месца яе аддзялілі ўсяго некалькі дзесятых бала. 

— Канкурсанты павінны былі даць майстар-клас у незнаёмай групе і прадставіць самапрэзентацыю вопыту работы, — расказвае метадыст па дашкольным выхаванні аддзела адукацыі райвыканкама Л.А. Толкач. — Аксана Аляксандраўна з поспехам справілася з пастаўленымі задачамі. Напрацягу літаральна ўсіх іспытаў была то трэцяй, то чацвёртай. У выніку яна заняла 4-е месца. Быць чацвёртым сярод 25-ці ўдзельнікаў вобласці — гэта, згадзіцеся, дастойна. Таму дзякуем А.А. Пляшкевіч за якаснае, прафесійнае адстойванне гонару нашага раёна ў маштабах вобласці. Жадаем ёй далейшых поспехаў, не спыняцца на дасягнутым і ўсяго самага найлепшага.

 Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіва.

Последние новости

Ваше здоровье

Почему киви особенно полезен осенью? Мнение врача

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Больше 10 тысяч европейцев побывали в Беларуси, пользуясь безвизом с середины лета

5 ноября 2024
Читать новость
Актуально

“Расслабляться ни в коем случае не надо”. Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Общество

Василек выбран растением 2025 года в Беларуси

5 ноября 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйске на девочке загорелась майка во время приготовления пищи

5 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: Беларусь и Тульская область России способны достичь товарооборота в $1 млрд

5 ноября 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем