Будаўніцтва — на кантроль
Робячы справаздачу па пытаннях будаўніцтва, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Віктар Кондрат адзначыў, што ў першым квартале неабходна ўвесці ў эксплуатацыю 27 працэнтаў ад агульнай колькасці даведзенага на сёлетні год жылля. Міхаіл Шалкоўскі, між тым, выказаў незадаволенасць тэмпамі будаўніцтва, вынікамі двух месяцаў года і настойліва парэкамендаваў актывізаваць будаўнічыя работы, і не толькі жылля.
Алена КАРПЕНКА.